haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

02.07.2017 20:01

3602 просмотра

2 комментария

На гарадскім стадыёне ўрачыста адзначылі 240-годдзе надання статуса горада нашаму Гарадку.

2 ліпеня святкаванне Дня незалежнасці Беларусі і 240-годдзе надання статуса горада нашаму Гарадку ўрачыста адзначылі на гарадскім стадыёне, прадэманстраваўшы дасягненні Гарадоччыны.

Упершыню мусіць за апошнія больш чым дзесяць гадоў Дзень незалежнасці Беларусі ў Гарадку вырашылі адзначыць на гарадскім стадыёне, а не на цэнтральнай плошчы. І гэта дазволіла спаўна прадэманстраваць патэнцыял Гарадоччыны.

А па традыцыі свята пачалося на цэнтральнай плошчы, дзе да вечнага агня былі ўскладзены гірлянда і вянок ад Гарадоцкага райвыканкаму, а таксама прагучаў салют вызваліцелям Гарадка.

Потым свята перамясцілася на гарадскі стадыён, дзе калонну з цэнтральнай плошчы чакалі шматлікія госці. Схіл да Ўзгорья дэманстраваў старажытнасць Гарадкаі каля яго размясціліся прадстаўнікі клуба вікінгаў з Віцебску, якія потым прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях.

Па традыцыі свята адкрыў старшыня Гарадоцкага райвыканкаму Пётр Карабач, а на сэне побач з ім былі шматлікія госці і вядомыя асобы ад мясцовай улады. Упершыню на свяце званнем «Ганаровы грамадзянін Гарадоцкага раёна» былі ўшанаваны мецэнатка Настасся Асіціс, ураджэнка в. Бычіха, заснавальніца кампаніі МТС у Расіі і Уладзімір Скарынкін, беларускі паэт, наш зямляк. На адкрыцці таксама выступіў прадстаўнік горада Бабева з Расіі, які перадаў сувенір Пятру Карабачу, адзначыўшы што зайздросціць гістарычнаму патэнцыялу Гарадка, бо Бабаеву толькі 90 год.

Пасля віншаванняў адбылося шэсце арганізацый Гарадоччыны, а потым адбыўся вялікі канцэрт, якому значна пашкодзіў моцны дождж. Па традыцыі госці свята маглі наведаць шўматлікія пляцоўкі сельсаветаў Гарадоччыны, арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама зрабіць шматлікія фота на памяць.

Леанід Гаравы, фота аўтара

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий: