haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

16.10.2017 17:06

2762 просмотра

4 комментария

Гарадоцкі суд пакараў двух браканьераў на суму больш 4300 даляраў

Паводле інфармацыі Гарадоцкай пракуратуры суд Гарадоцкага раёна завяршыў разгляд крымінальнай справы аб браканьерстве двух грамадзян Гарадоцкага раёна пад час нерасту рыбы.

Паводле інфармацыі намесніка пракурора Гарадоцкага раёну жахлівым прыкладам для нядбайных рыбакоў з’яўляецца гісторыя двух жыхароў Гарадоцкага раёна, якія 2 мая 2017 года вырашылі парыбачыць пры дапамозе стаўных рыбалоўных сетак. Каля 17.00 гадзін яны з лодкі ўстанавілі сеткі на возеры «Доўгае», а каля 19 гадзін сеткі былі вынятыя. Улоў апынуўся вельмі прыстойным, было здабыта 20 асобнікаў карася срэбнага і 13 асобнікаў карася залатога. Са здабычай яны адправіліся да берага, дзе іх ужо чакалі інспектары Гарадоцкай межрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Сума ўстаноўленай шкоды прыродзе склала 6762 рубля рублёў, што з’яўляецца асабліва буйным памерам. Дзеянні рыбакоў былі кваліфікаваныя па ч. 4 арт. 281 КК Рэспублікі Беларусь як здабыча рыбы без належнага на тое дазволу, у забароненыя тэрміны, забароненымі прыладамі і забароненымі спосабамі якая пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры.

У ходзе следства гора-рыбакі часткова пакрылі прычыненую шкоду, віну прызналі цалкам. З улікам здавальняючых характарыстык і адсутнасці судзімасцяў, па прыгаворы суда ім прызначана пакаранне ў выглядзе 2 гадоў пазбаўлення волі з умоўным непрымяненнем пакарання тэрмінам на 1 год і 1 года 6 месяцаў пазбаўлення волі з умоўным непрымяненнем пакарання тэрмінам на 1 год са штрафам 55 базавых велічынь, што складае 1265 рублёў кожнаму. Таксама прысудам суда з абвінавачаных салідарна спагнана 5962 рубля ў кошт пакрыцця шкоды, прычыненай злачынствам.

Адпаведна існуючага зараз курса даляра абодва браканьера толькі за штраф і кампенсацыю шкоды павінны зарабіць больш чым на 4350 даляраў. Ці варта рыбалка такіх грошаў?

Л. Антонаў

Паводле інфармацыі: http://gorodok.vitebsk-region.gov.by

Чытайце таксама:

Першая крымінальная справа пад час нерасту распачата ў Гарадоцкім раёне супраць двух браканьераў. Відэа

http://haradok.info

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #1284 16.10.2017 19:31 @ [ нет имени ]

    Вот это умалчивание фамилий браконьеров и порождает дальнейшее их браконьерство.

    1. #1285 17.10.2017 08:38 @ [ нет имени ]

      Наказание как за 33 коровы..!

  • #1287 17.10.2017 11:32 @ [ нет имени ]

    Всё правильно. Пора привыкнуть к тому, что сетками ловить НИЗЯ. Нашего человека уговорами не пронять, только рублём.

  • #1290 18.10.2017 08:16 @ [ нет имени ]

    Мозг браконьеров даже рубль не исправит.Следующий думает,что он не попадётся.А ещё жажда халявы.Это люди без морали и совести.Штраф у них вызывает злобу на весь белый свет.и ничего больше.Жаль,что их нельзя изолировать надолго.Дорогие корреспонденты у вас очередная сплетня без фамилий.