haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

29.10.2017 12:48

2104 просмотра

0 комментариев

80 гадоў таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, адбыліся масавыя расстрэлы беларускай эліты

За адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года НКВД расстраляла больш за сотню беларускіх дзеячоў культуры розных нацыянальнасцей. У іх ліку былі Тодар Кляшторны, Міхась Зарэцкі, Мойша Кульбак, Алесь Дудар, Ізі Харык, Анатоль Вольны, Міхась Чарот, Юлі Таўбін, Платон Галавач ды інш. Гэта была кульмінацыя вынішчэння саветамі беларускіх элітаў.

Усяго саветы рэпрэсавалі каля 600 тысяч жыхароў Беларусі. Прыкладна 200 тысяч з іх загінулі.

Былі рэпрэсаваныя практычна ўсе моцныя вясковыя гаспадары, усе міністры і топ-менеджары прадпрыемстваў, большасць акадэмікаў і прафесараў, 90% пісьменнікаў, незалежна ад нацыянальнасці і палітычных перакананняў.

Як і гітлераўскі, сталінскі рэжым вынішчаў эліты падкантрольных народаў, каб падавіць іх здольнасць да супраціву. Рэпрэсіі ў Беларусі былі асабліва маштабнымі, бо наша краіна межавала з еўрапейскімі, а значыць, лічылася патэнцыйна здольнай да паўстання і аддзялення.

У памяць пра «чорную ноч» у нядзелю ад 23-й вечара ў Курапатах, у месцы пахавання ахвяраў савецкага рэжыму, пройдуць начныя чытанні з удзелам гісторыкаў, паэтаў і музыкаў.


https://nn.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст