haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

02.11.2017 16:37

1965 просмотров

0 комментариев

Асуджаны ў Беларусі баявік з Пастаў уцёк з-пад хатняй хіміі назад у «ДНР»

Пры канцы верасня за ўдзел у баявых дзеяннях асудзілі беларуса, які ваяваў на баку «ДНР». Гэта быў 29-гадовы жыхар Паставаў Аляксей Яршоў. Ён быў пакінуў жонку і дзіця ды паехаў на вайну. І кажа: «Мне здаецца, што хвалі папулярнасці на беларускае ў краіне — гэта добра.»

Доказаў наёмніцтва ў суда не было, таму Яршову прысудзілі да двух гадоў гэтак званай «хатняй хіміі».

Але як выявілася, ён уцёк ад пакарання назад у «ДНР» — пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў сам Яршоў.

«Збег я шэсць дзён таму. Чаму? Бо той кароткі час у Беларусі быў цяжэйшы за год на вайне. У асноўным гэта сямейныя пытанні. А як збег? Ды элементарна — хто мяне ўпільнуе? Так, быў нейкі чалавек, які прыходзіў, правяраў мяне. Але не ўвесь жа час. Я хуценька праз Расію за два дні даехаў да ДНР», — расказаў Яршоў.

Мы пацікавіліся пра асаблівасці яго крымінальнай справы.

«Я не ведаю, чаму менавіта мяне асудзілі. Я ж не адзін такі ў Беларусі. Так, відаць, вырашылі „наверсе“. Каб паказаць мяне, так бы мовіць, з усіх бакоў, нехта ўзламаў мой гугл-дыск, дзе былі фота з Данбаса са зброяй, і потым гэтыя фота былі залітыя на маю фэйкавую старонку, створаную таксама невядомымі. Мне гэтыя фота толькі на раздрукоўках следчы паказваў, бо я асабліва ва УКантакце і не сяджу. Гэтыя ж фота і ў СМІ пайшлі. Значыць, прыцягвалі ўвагу да маёй асобы. Бо ёсць іншыя, якія ціха сядзяць і іх не чапаюць», — расказаў Яршоў і дадаў іншы момант, які яго ўразіў у час следства.

«Ніякай спагады да сябе я не чакаў, бо мяне яшчэ раней папярэдзілі знаёмыя, што за мной прыйдуць. А, мяркуючы па тым, што я чуў на адрас абаронцаў ДНР падчас следства... Там усе падтрымліваюць Украіну! Людзі з вялікімі зоркамі нават.

Нейкая спрэчка была, я кажу: я кабель ад свайго дому працягну ў ДНР і буду бясплатна ім даваць святло, а яны кажуць: мы і за гэта цябе пасадзім», — рэзюмаваў ён.

Мы папрасілі Аляксея Яршова зрабіць фота ў позе, якую мы скажам, каб пераканацца ў сапраўднасці асобы, што гаварыла з намі па вайберы.

Цяпер Яршоў знаходзіцца на перадавой, у будучыні плануе змяніць прафесію на цывільную. Вяртацца ў Беларусь ён не збіраецца:

«Вярнуся, толькі калі вайна пачнецца, і я спатрэблюся. Але ваяваць буду толькі за Беларусь, бо я ёй прысягу даваў. Але гэта ўсё гіпатэтычна — Расія на нас ніколі не нападзе, а сепаратызму таксама не можа быць — у нас нармальная краіна, нармальныя законы. Я супраць сепаратызму, — кажа Яршоў і нечакана дадае. — Мне здаецца, што хвалі папулярнасці на беларускае ў краіне — гэта добра. Я ж сам вырас у вёсцы, заўсёды гаварыў па-беларуску, а потым як пераехалі ў горад, мне забаранялі. Я казаў „дзякуй“, „дзень добры“, а на мяне глядзяць, як на дурачка малога! Крыўдна было. Я не кажу, што мы павінны адмаўляцца ад рускай мовы, але сваю ведаць мусім, і гаварыць, і вучыць».

Арцём Гарбацэвіч


https://nn.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст