haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

06.12.2017 18:08

1714 просмотров

1 комментарий

У Гарадку выпусцілі яйкі з тэлефонам МНС, каб нагадаць пра бяспеку

Гарадоцкая птушкафабрыка пачала прадаваць курыныя яйкі з подпісам «МЧС 101», паведамляецца на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

З дапамогай партыі такіх яек ратавальнікі і ААТ «Птушкафабрыка Гарадок» хочуць нагадаць грамадзянам пра бяспеку. У крамах птушкафабрыкі прададуць 150 тысяч яек з нумарам тэлефона МНС.



Незвычайны тавар зацікавіў пакупнікоў, адзначаюць у МНС. Ратавальнікі перакананыя, што пытанні бяспекі жыццядзейнасці важныя заўсёды і нагадаць пра іх насельніцтву не перашкодзіць ніколі.

Гарадоцкія выратавальнікі збіраюцца і далей публікаваць сацыяльную рэкламу на таварах мясцовай птушкафабрыкі.
Фота: МНС
Паводле сайта: http://mchs.gov.by

1 оценка 2.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий: