haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

01.01.2018 11:04

1555 просмотров

0 комментариев

Жадаем вам здароўя і прагі жыцця, трываласці і перамен да лепшага... Адолець усе цяжкасці і не зламацца

Кожны раз перад Новым годам мы спрабуем падвесці вынікі ды хоць адным вокам зазірнуць у будучыню. З верай у лепшае і чаканнем цудаў. Не ведаю, як вы, а я дасюль не магу пазбавіцца ад таго дзіцячага трапяткога пачуцця дакранання да казкі, якая вось-вось пачнецца і зменіць да лепшага ўсё навокал.

Як у дзяцінстве, чакаю цудаў ды новага жыцця пасля 31 снежня. І неяк незаўважна жыццё праходзіць. Год за годам ці то ў чаканні, ці то ў змаганні.

А між тым, цуд з намі штодня. Дакладней, кожны новы дзень — гэта цуд. Як і цуд кожны добры чалавек на нашым шляху. Ды і не добры — таксама цуд. Бо кожны наш дзень, кожная сустрэча, кожны наш крок — гэта падарунак Лёсу, Бога, Сусвету (хто ў што верыць).

Ад таго, як мы пражывём кожны наш дзень, што вытрымаем ці адчуем, кім прачнёмся ранкам наступнага дня, залежыць, якім будзе наш адбітак на гэтай зямлі. Светлым і выразным ці размытым і змрочным.

Таму азірніцеся, паглядзіце вакол, звярніце ўвагу на тых, хто побач. Развітайцеся назаўжды з усім горшым, што было ў гэтым годзе. Дазвольце сабе крыху памарыць. Скажыце дзякуй, за тое, што маеце і чаго пазбеглі.

А мы дзякуем вам, нашы шаноўныя чытачы, за вашу адданасць і падтрымку. За тое, што гэты год вы былі з намі і, спадзяемся, будзеце яшчэ не адзін год.

Мы жадаем вам здароўя і прагі жыцця, трываласці і перамен да лепшага. А яшчэ адолець усе цяжкасці і не зламацца, прайсці праз усе выпрабаванні і застацца вернымі сабе. Не згубіць аптымізм і знаходзіць радасць у кожным дні. Трымацца сваіх прынцыпаў і не збочыць са свайго шляху.

А дапаможа ў гэтым, калі верыць Усходняму гараскопу, Жоўты Земляны Сабака, год якога пачнецца 16 лютага.

Кажуць, што Жоўты Земляны Сабака — вельмі магутны знак, які нясе ў сабе энергетыку актыўнай і мэтанакіраванай жывёлы. Абяцаюць, што ў гэты год знойдзецца рашэнне для ўсіх праблем, якія зацягнуліся. Жоўты Сабака будзе актыўным, але абавязкова захавае дабрабыт. А паколькі сабака — жывёла адданая, год будзе спакойным. Стыхіяй жа надыходзячага 2018 года будзе зямля. Гэта мудрасць, зварот да каранёў і вытокаў, адданасць культурным традыцыям.

Можаце не верыць, але вырашэнне шматгадовых праблем, перамены, мудрасць і адданасць традыцыям не зашкодзяць!

З Новым годам! З Новым часам!

Аксана Колб

https://novychas.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст