haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

01.01.2018 16:03

1974 просмотра

0 комментариев

Як сьвяткавалі Новы год — у Пхэньяне, Парыжы, Менску. ФОТА

Мы сабралі фотаздымкі салютаў і вулічных гуляньняў з розных канцоў плянэты. Фота прэвью — Фаервэрк у Джакарце, Інданэзія

Аднымі зь першых Новы год сьвяткавалі ў Новай Зэляндыі. Больш за 5 хвілінаў працягваўся масіўны фаервэрк, які лепш назваць піратэхнічным шоў, са знакамітай Окляндзкай Sky Tower.

0:00:14 /0:00:56
Наўпроставы лінк

Навагодні салют — адно з галоўных відовішчаў году і ў Паўночнай Карэі. Неўзабаве пасьля вострапалітычнага навагодняга выступу Кім Чэн Ына, у якім ён заклікаў ствараць ядзерныя ракеты дзеля магчымай вайны з ЗША, мільёны карэйцаў маглі назіраць за фаервэркам у Пхэньяне.

Салют у Паўночнай Карэі

У Менску асноўныя гуляньні адбываліся каля Палацу Спорту. Тысячы людзей сабраліся глядзець салют над Сьвіслаччу.

Фаервэрк у Менску

У многіх постсавецкіх краінах сустракалі новы год канцэртамі з удзелам зорак эстрады. Так выглядаў навагодні натоўп у Бішкеку. На фота відаць, што ўвесь горад упрыгожаны сьвяточнай ілюмінацыяй.

Новы год у Бішкеку

Сотні тысячаў выйшлі сьвяткаваць на цэнтральныя вуліцы Парыжу. У Заходняй Эўропе прынята сустракаць Новы год зь сябрамі на дварэ.

Новы год у Парыжы

​Штогод на Трыюмфальную арку праектуюць разнастайную візуалізацыю.

Сьвяточная ілюмінацыя ўпрыгожыла Трыюмфальную арку

Сынгапур славіцца сваімі фаервэркамі. Нягледзячы на кепскае надвор’е і моцны дождж, людзі выйшлі на вуліцы, і сачылі за салютам пад парасонамі.

Новы год у Сынгапуры

У Скоп’е тысячы македонцаў сабраліся на вуліцах вітаць 2018-ы.

Новы год у Скоп’е, Македонія

Непаўторным відовішчам запомніцца Новы год у Сыднэі. Піратэхнічнае шоў адбывалася каля самога будынку знакамітай Сыднэйскай опэры.

Новы год у Сыднэі

У Кітаі Новы год сьвяткуюць ня толькі фаервэркамі, але і тэатралізаванымі пастаноўкамі. На фота актор Пэкінскай опэры рыхтуецца да шоў.

Новы Год у Кітаі

У Маскве людзі традыцыйна назіраюць за фаервэркам над Крамлём і саборам сьвятога Васілія.

Новы год у Маскве

Самая паўночная сталіца сьвету Рэйк’явік не саступіла буйным дзяржавам. Амаль усё насельніцтва горада магло любавацца навагоднім фаервэркам, які відаць зь любой кропкі горада.

Новы год у Ісьляндыі

У Лёндане навагодні фаервэрк — адна з найвялікшых забаваў гараджанаў. Найбольш прыгожа ён выглядае з боку знакамітага Біг Бэну.

Новы год у Лёндане

А вось якія салюты і фаервэркі былі ў іншых гарадах сьвету.

Новы год у Найробі, Кенія
Салют над Брандэнбурскай брамай у Бэрліне
Фаервэрк над грэцкімі Афінамі. Парфянон.
Новы год у Ганконгу
Радыё Свабода

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст