haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

03.01.2018 20:34

1934 просмотра

0 комментариев

Два непаўнагадовых правапарушальніка, якія пьянымі жадалі скрасці «жыгулі», накіраваны ў калонію

Суд Гарадоцкага раёна 23 лістапада асудзіў па ч. 2 арт. 214 КК Рэспублікі Беларусь двух 17-гадовых жыхароў г.п. Езярышча, якія ў стане алкагольнага апьянення здзейснілі спробу згону аўтамабіля ВАЗ-2107, да пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў выхаваўчай калоніі.

Старэйшы памочнік пракурора Гарадоцкага раёна Наталля Левянкова паведаміла, што пад час судовага пасяджэння было ўстаноўлена, што ўвечары, пасля выпітых бутэлькі гарэлкі і піва, непаўналетнім сябрам захацелася пакатацца на машыне. Але транспартнага сродку ні ў каго з іх не было. Тады хлопцы вырашылі прагуляцца па вёсцы пешшу. Аднак, убачыўшы на адной з вуліц ВАЗ-2107, які стаіць каля дома мясцовага жыхара, вырашылі сагнаць дадзены аўтамабіль, каб усё ж такі пракаціцца з ветрыкам. Толькі праў на кіраванне аўтамабілем у іх не было.

Пасля няўдалых спроб адкрыць дзверы машыны, адзін з хлопцаў каменем разбіў шкло пасажырскай пярэдняй дзверы, пасля чаго адкрыў дзверы праз разбітае шкло. Спробы хлопцаў завесці машыну не скончыліся поспехам. Маладзёны толькі паспелі адштурхнуць яе на некалькі метраў да дарогі. Неўзабаве яны ўбачылі, як хто-та па вуліцы ідзе ў іх бок. Спалохаўшыся быць пайманымі на месцы злачынства, гора-згоншчыкі паспрабавалі збегчы. Аднаму гэта ўдалося, а другі не прыдумаў нічога лепшага акрамя хавання ў машыне.

Падышоўшы да аўтамабіля, уладальнік ВАЗа ўбачыў, як на двух пярэдніх сядушках спіць нейкі мужчына, пры гэтым твар яго было закрыты рукой. Уладальнік аўтамабіля не стаў будзіць згоншчыка, а вырашыў адразу выклікаць міліцыю. Аднак пакуль мужчына зайшоў дамоў і выклікаў супрацоўнікаў Гарадоцкага РАУС, «спячы» злачынец паспеў збегчы. Якое ж было здзіўленне ўладальніка аўтамабіля, калі ён даведаўся, што згоншчыкамі апынуліся непаўнагадовыя хлопцы, якія жывуць з ім у адной вёсцы.

Толькі яшчэ большае здзіўленне выклікае той факт, што адзін са злачынцаў летам 2017 года ўжо быў асуджаны за крадзеж транспартнага сродку, прычым таго самага ВАЗ-2107, які належыць жыхару г.п. Езярышча. Тады непаўнагадовы хлопец быў асуджаны па ч. 1 арт. 214 КК да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год з адтэрміноўкай выканання пакарання на 1 год. Аднак малады чалавек не зрабіў для сябе належных вывадаў і праз некалькі месяцаў пасля асуджэння зноў у стане алкагольнага ап’янення здзейсніў паўторнае злачынства.

Суд пры вынясенні прысуду і вызначэння пакарання непаўналетнім правапарушальнікам улічыў, што раней абодва прыцягваліся да крымінальнай адказнасці. Адзін з іх толькі ў пачатку 2017 год вызваліўся з выхаваўчай калоніі, дзе адбываў пакаранне ў выглядзе 2 гадоў пазбаўлення волі. Другі праз некалькі месяцаў пасля асуджэння з адтэрміноўкай выканання пакарання зноў здзейсніў злачынства. Пры гэтым абодва абвінавачаных на момант здзяйснення злачынствам знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Улічваючы ўсе як змякчальныя, так абцяжарваючыя адказнасць абвінавачаных абставіны, характарыстыкі абвінавачаных, суд прыгаварыў 17-гадовых згоншчыкаў ВАЗа да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады 6 месяцаў з адбываннем пакаранні ў выхаваўчай калоніі.

Пераклад з расейскай рэдакцыі сайта.

Паводле інфармацыі: http://gorodok.vitebsk-region.gov.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст