haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

14.02.2018 14:01

801 просмотр

0 комментариев

75 гадоў таму пачалася жахлівая карная аперацыя супраць партызан і насельніцтва Гарадоцкага раёна — «Шаравая маланка»

14 лютага 1943 года пачалася карная аперацыя «Шаравая маланка » (Kugelblitz) нямецка-фашысцкіх захопнікаў супраць партызан і мясцовага насельніцтва Суражскай партызанскай зоны, якая ахоплівала Віцебскі, Гарадоцкі, Суражскі раёны ў перыяд Вялікай Айчынай вайны. Завяршэннем аперацыі лічыцца 19 сакавіка, а самыя жахлівыя падзеі адбываліся з 3 па 11 сакавіка.

Гэта карная акцыя праводзілася сіламі 201-й ахоўнай дывізіі, 2-га матарызаванага палка 3-й танкавай арміі, з удзелам здрадлівых фарміраванняў, артылерыйскіх, сапёрных, контрвыведніцкіх падраздзяленняў, 825-га «ост-мусульманскага» батальёна, з удзелам 391-й вучэбна-палявой дывізіі вермахта. Карнікаў падтрымлівалі бронецягнік і 10 бронемашын. Агульная колькасць гітлераўцаў — 36 тысяч салдат і афіцэраў. Кіравалі аперацыяй камандзір 201-й ахоўнай дывізіі генерал-маёр Якобі і камандуючы «Усходнімі Добраахвотніцкімі фарміраваннямі» генерал-маёр Вартэмберг. Карнікі імкнуліся акружыць і знішчыць партызан у трыкутніку Гарадок — Сураж — Мяжа, захапіць працаздольнае насельніцтва для вывазу ў Германію, стварыць бяспеку руху на рокадной чыгунцы Віцебск — Гарадок — Невель, перашкодзіць пранікненню праз гэты раён партызан за лінію фронту, баявому ўзаемадзеянню партызан з часцямі чырвонай Арміі.

Да 14 лютага ў кальцы карнікаў паміж ракой Аўсянка, Лужаснянка і жалезнай дарогай Віцебск — Езярышча аказалася 9 тысяч партызан і больш за 20 тысяч мясцовых жыхароў. На асобных участках партызаны імкнуліся контратакамі перашкодзіць суперніку сканцэнтраваць сілы і захапіць плацдарм на берагах рэк, што атачалі партызанскую зону. 15 лютага партызаны брыгады «Аляксей» авалодалі вёскамі Сахарава, Жабянцяі, Баліна, Мельня на левабярэжжа Дзвіны, знішчылі больш за 100 гітлераўцаў, захапілі 20 чалавек палонных, зброю і баепрыпасы. Гітлераўцы не змаглі ўварвацца ў зону і з 18 лютага пачалі сістэматычна абстрэльваць і бамбіць пярэдні край партызанскай абароны. ЦК КП [б] Б і БШПР прынялі меры па аказанню дапамогі партызанам і насельніцтву. 11 і 15 лютага экіпажы зрабілі да іх 46 самалёта-вылетаў з боепрыпасамі і зброяй, дадаткова з 20 да 24 лютага даставілі ў зону больш чым 115 тысяч патронаў, каля 800 мін і 18 мінамётаў, 700 кілаграм толу.

22 лютага гітлераўцы перайшлі ў наступ па ўсім перыметры блакады і 5 сутак ішлі жорсткія кровапралітныя баі. На ўсход ад горада Гарадок партызанская брыгада імя М. І. Кутузава разграміла батальён суперніка захапіла яго сцяг, мінамёты, аўтаматы, вінтоўкі, партызаны-бранебойшчыкі падбілі 3 бранемашыны, грузавую і легкавую аўтамашыны. У ноч на 23 лютага на бок партызан амаль у поўным складзе [506 салдат] перайшоў 825 «ост-мусульманскі» батальён і ўліўся ў 1-ю Віцебскую і «Аляксея» брыгады. Партызаны не ўступалі ў зацяжныя баі, прабіваліся невялікімі групамі праз цесныя ланцугі карнікаў. Да 3 сакавіка партызаны і мясцовыя жыхары былі акружаны на зарослым драбналесьсем і хмызняком балоце плошчай 112 км. Сілы карнікаў размяшчаліся на рубяжы вёсак Канашы — Дубрава — Азеркі, Кавалёва — Сапраны — урочышча Астроўская Дача. 5 сакавіка партызаны ва ўрочышчы Шчаблоўская Дача трымалі кругавую абарону, потым пайшлі ў рукапашную і 11 сакавіка выйшлі ў раён вёсак Стайкі, Дражна, Платы, Кастовічы.

Да 20 сакавіка гітлераўцы адышлі ў Віцебск, Гарадок, Сураж. У баявым дзённіку 201-й ахоўнай дывізіі камандуючы аперацыяй «Шаравая маланка» падвёў яе вынікі. Фашысты «праверылі» 169 вёсак, «прафільтравалі» ў іх 3583 чалавека і перадалі іх 9 эйнзац-камандзе СД, 1456 чалавек з іх было расстраляна, 804 чалавекі былі дастаўлены ў зборны лагер для адпраўкі на працы. Партызаны страцілі ў баях каля 400 чалавек забітымі, больш за 100 чалавек параненымі. Па дадзеных суперніка было ўзята ў палон 260 партызан, з якімі зверску расправіліся іх рэзалі нажамі і штыкамі, звязалі калючым дротам, абклалі смалой і дровамі і падпалілі. Жанчын і дзяцей, што спрабавалі схавацца ў зямлянках, знішчалі гранатамі, злоўленых у лесе мірных жыхароў заганялі ў ацалелыя пабудовы і жывымі палілі. У баях было забіта і паранена каля 500 гітлераўцаў толькі ў 201-й ахоўнай дывізіі, амаль цалкам знішчаны бронедивизион вермахта. Працягам аперацыі «Шаравая маланка» стала карная аперацыя «Грамавы ўдар».

Паводле Энцыклапедыі «Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне», 1990 г. в.

За гэтымі кароткімі сказамі трагедыя тысяч нашых землякаў, якія перажылі карную аперацыю. Памяць пра тыя падзеі ў Шчалбоўскім лесе жыве ў вялікім помніку партызану «Гаспадару лесу».

Яшчэ на Гарадоцкай зямлі засталіся жывымі сведкі тых жахлівых падзей, якія ў малым узросце сталі вязнямі фашысцкіх канцлагераў. Але належнай даніны памяці нашы землякі, якія пацярпелі ў годы самай жахлівай вайны ХХ стагоддзя не атрымалі. Рэальная праўда пра спаленыя вёскі і забітых мірных жыхароў чакае свайго часу.

Леанід Гаравы

Фота аўтара.

Чытайце таксама:

Наша гісторыя. Трагедия Щелбовских лесов

http://haradok.info/rus/%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8/%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%BE/1883/comments/

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст