haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

29.03.2018 16:58

2394 просмотра

2 комментария

Падчас пошукаў аж 114-гадовай жыхаркі высветлілася, што яна памерла яшчэ за Саветамі. А сын дагэтуль забіраў пенсію

У РУУС Мінска звярнуліся работнікі сацыяльнай абароны для ўстанаўлення месцазнаходжання найстарэйшай жыхаркі Мінска 1904 года нараджэння, піша БелТА.

Сацработнікі некалькі разоў спрабавалі наведаць жанчыну, аднак сын сцвярджаў, што яна жыве ў вёсцы на Гродзеншчыне. Высветлілася, што жанчына памерла яшчэ ў 1988 годзе.

Сваякі жанчыну пахавалі, аднак сын памерлай 1943 года нараджэння ўтаіў ад органаў сацабароны факт смерці маці і з 1988 года атрымліваў яе пенсію ў банку па даверанасці.

Прыкладная сума шкоды складае больш за 100 тыс. рублёў. Мужчыну пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
https://nn.by

Последние новости