haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

05.04.2018 12:55

1132 просмотра

0 комментариев

Сьвятара, які прасьпяваў «Мурку» ў маскоўскім храме, паслалі ў Прыднястроўе. ВІДЭА

Сьвятара Расейскай праваслаўнай царквы — архімандрыта Венядзікта — выслалі з Масквы ў Прыднястроўе. Адбыць у тыраспальскую эпархію пад архіпастырскую назіраньне ад сьвятара запатрабаваў патрыярх Кірыл, перадае агенцтва «Інтэрфакс».

Архімандрыт Венядзікт (Цыркоў) прасьпяваў «Мурку» у адным з храмаў у Маскве падчас трапэзы ў гонар іконы Божай Маці «Траяручыца». «Выступленьне» сьвятара апублікавалі на партале YouTube. На відэа відаць, што прысутныя ахвоча падпявалі сьвятару.

«За царкоўнай трапезай, у прысутнасьці іншых сьвятароў і сьвецкіх сьпяваць „Мурку“ — ніжэй за годнасьць чалавека, які носіць ярэйскі сан», — завіў тады Аляксандр Волкаў, прэс-сакратар патрыярха Кірыла.

https://www.svaboda.org

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст