haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

07.04.2018 14:40

1084 просмотра

0 комментариев

Снегу навокал няма, а на лыжаролернай трасе ў «Вараб’ёвых гарах» аматары працягваюць катацца на лыжах

На пачатку красавіка лыжаролерная траса працягвае радаваць аматараў лыжных прагулак снегам. А Лугавое возера не толькі яшчэ даступна для падлёднай рыбалкі, але на ім магчыма назіраць і сямейку лебядзей.

На пачатку красавіка метэаралагічныя станцыі зафіксавалі вызваленне Беларусі ад снегавога пакрова. І на 7 красавіка снегавы пакроў каля Беларусі выглядае так:

Але калі верыць гэтай мапе снега на Гарадоччыне не павінна быць. Толькі аматары лыжных прагулак бяруць лыжы і едуць з Віцебска, Гарадка, каб і ў красавіку пакатацца на вясеннім снезе на лыжаролернай трасе.

Непасрэдна на стартавай пляцоўцы снег пакрысе сыходзіць і толькі па лёдзе магчыма падняцца вышэй на трасу, дзе спаўна ляжыць снег.

І тут магчыма сустрэць і ў выходны дзень лыжнікаў з Віцебскага абласнога цэнтра па зімовых відах спорту, якія займаюцца лыжамі.

Гэта сведчанне таго, што яшчэ з тыдзень лыжаролерная трасса будзе гатова прымаць аматараў лыжных вандровак.

Экслюзіўнасці наведванне трасы надлае і сямейка лебедзяў, якая спакойна плавае каля бас-вострава.

І назіраць яе магчыма на фоне рыбакоў, якія ўсё яшчэ жадаюць паймаць апошнюю рыбу з пад лёду...

Леанід Гаравы. Фота аўтара.

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст