haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

09.04.2018 17:01

1001 просмотр

0 комментариев

Сярод пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і вучаніца СШ № 1 г. Гарадка Юлія Талкачова

Школьнікі Віцебшчыны на IV (заключным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па 17 вучэбных прадметах заваявалі 84 дыплома, тым самым вывелі вобласць на трэцяе месца ў краіне (не лічачы Мінска). Спрыяла гэтаму дасягненню і 11 классніца СШ№ 1 г. Гарадка Юлія Талкачова.

Ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкама адзначылі, што ў гэтым годзе каманда алімпіяднікаў Віцебшчыны выступіла больш паспяхова — амаль палова хлопчыкаў і дзяўчынак, якія ўдзельнічалі ў самым складаным фінальным этапе, занялі прызавыя месцы.

Традыцыйна больш за ўсё пераможцаў сярод гімназістаў — 53. У лідэрах віцебскія гімназіі № 8 (12 дыпломаў), № 1 (10), № 2 (8), № 7 (4), Полацкая № 1 імя Ф. Скарыны (4). Па адным прызавому месцы ў прадстаўнікоў сельскіх гімназій — Глыбоцкай раённай і Браслаўскай. Бліскучыя вынікі паказалі і навучэнцы Віцебскага кадэцкага вучылішча (3 дыпломы), школ № 16 Полацка, № 31 абласнога цэнтра (4).

Сярод навучэнцаў сярэдніх школ райцэнтраў Віцебшчыны толькі пяць дыпломаў: Ушацкай сярэдняй школы (2), СШ № 1 Гарадка, № 1 Дуброўна, № 1 Лёзна (па 1 дыплому)

Сярод гэтых лепшых пяці і Талкачова Юлію, навучэнка 11 класа Сярэдняй школы № 1 г. Гарадка, прызёра заключнага этапу алімпіяды па вучэбным прадмеце «Біялогія», якая атрымала дыплом II ступені. Поспех Юліі падзяляе і настаўніца біялогіі Грыбалёва Наталля Аляксандраўна. Заключны этап алімпіяды па біялогіі праходзіў у г. Гродна.

Фота са старонки ВК: https://vk.com/golovorez33

Больш за ўсё ж дыпломаў нашы навучэнцы заваявалі па матэматыцы (12), рускай мове і літаратуры (10), беларускай мове і літаратуры і інфарматыцы (па 9), фізіцы (7).

Паводле: http://vitvesti.by


Л. Антонаў

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст