haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

04.05.2018 08:14

1086 просмотров

0 комментариев

Браканьеры перадавалі рыбу начальніку Віцебскай абласной Дзяржінспекцыі. Ёсць пытанні і да начальніка Гарадоцкай МРІ АЖ і РС

У Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету функцыянавала шматузроўневая сістэма атрымання узнагарод ад браканьераў, піша БелТА са спасылкай на прэс-службу КДБ. Гэта сістэма была асабліва моцнай на Віцебшчыне.


Экс-кіраўнік Дзяржаўнай інспекцыі Сяргей Новікаў.

Затрыманыя начальнік Віцебскай абласной інспекцыі, начальнік Мазырскай міжраённай інспекцыі і яго намеснік. Таксама ў справе фігуруюць кіраўнікі міжраённых інспекцый, 4 кіраўнікі падраздзяленняў цэнтральнага апарата.

Начальнік Віцебскай абласной інспекцыі Лемешаў рэгулярна атрымліваў ад браканьераў значныя аб’ёмы незаконна здабытай рыбы, частку якой перадаваў кіраўніку Дзяржаўнай інспекцыі Сяргею Новікаву.

Васіль Лемешаў (на фота) у гутарцы з карэспандэнтам «ВВ»

КДБ распачаў крымінальныя справы па арт.430 КК (атрыманне хабару) у дачыненні да начальніка Віцебскай абласной інспекцыі, начальніка Мазырскай міжраённай інспекцыі і яго намесніка. Да затрыманых прыменена мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Як паведамлялася, начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Новікаў і яго намеснік Аляксандр Дуньковіч звольненыя.

https://nn.by/?c=ar&i=209029

Ад рэдакцыі сайта: Па гэтай крымінальнай справе у праваахоўных органаў ёсць пытанні і да начальніка Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Валерыя Лукьяновіча, які яе ўзначаліў са студзеня 2018 года, а ранеё шмат год кіраваў Полацкай МРІ. Па нашай інфармацыі ён адхілены ад кіравання МРІ, а следчыя правялі ў яго вобшук.

Пра тое, як на Віцебшчыне зменшылася колькасць браканьераў, чытайце па спасылцы тут:

http://vitvesti.by



Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст