haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

01.06.2018 20:10

1057 просмотров

0 комментариев

Дзяцей з Бычыхінскай СШ ў Дзень абароны дзяцей павіншаваў міністр МНС Уладзімір Вашчанка

Міжнародны Дзень абароны дзяцей — гэта свята, якое стварае радасны настрой дзецям і бацькам, добразычлівую атмасферу, спрыяльны клімат у сем’ях. 1 чэрвеня напаўняецца яшчэ адной радаснай падзеяй для дзятвы — надыходам летніх канікул.


І асабліва важна разумець, што нават цёплае слова, ўсмешка, а тым больш удзел дарослага можа зрабіць кожнага дзіцяці хоць трошачкі больш шчаслівым, бо не бывае чужых дзяцей — усе яны наша будучыня, за якую ў адказе кожны з нас. Таму важнымі з’яўляюцца прымеркаваныя да Дня абароны дзяцей дабрачынныя мерапрыемствы, якія ахопліваюць тых, хто абдзелены бацькоўскім цяплом.

Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзімір Вашчанка не прапусціў магчымасць павіншаваць рабят і наведаў родную школу на малой радзіме — у аграгарадку Бычыха.
Ганаровы госць уручыў дзецям памятныя падарункі, павіншаваў дзяцей з іх дзіцячым святам і пажадаў не сьпяшацца сталець, а паспець нацешыцца гэтым выдатным перыядам у жыцці — дзяцінствам, быць заўсёды здаровымі, шчаслівымі, заўсёды быць у бяспецы.

Паводле: http://vitebsk.mchs.gov.by/novosti/201576/

Пераклад з расейскай рэдакцыі сайта.

Последние новости