haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

03.07.2018 21:40

1669 просмотров

0 комментариев

У Гарадку адзначылі Дзень Рэспублікі 3 ліпеня. Фотасесія і відэа

3 ліпеня Беларусь адзначае Дзень Рэспублікі і чарговую дату вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адначасова існуючая ўлада лічыць гэты дзень Днём Незалежнасці.

Дзень Рэспублікі ў 2018 годзе прайшоў больш традыцыйна ў адрозненні ад мінулагодняга, калі адначасова адзначалі і Дзень Гарадка. Асноўныя падзеі разгортаваліся на цэнтральнай плошчы райцэнтра. Па перыметру плошшчы былі усталяваны павільёны прадпрыемстваў Гарадка і раёна, а таксама ўстаноў.

А па традыцыі ушанавалі памяць вызваліцеляў Гарадка і раёна ўскладаннем Гірлянды Славы, вянка ад Гарадоцкага райвыканкаму і райсавету да Агню Памяці на мемарыяльным комплексе «Несмяротнасць».


Прагучала таксама традыцыйнгае прывітанне старшыні Гарадоцкага райвыканкаму П.П. Карабача.

А потым была цікавая канцертная праграма «Радзіма мая дарагая», дзе значнае месца занялі нумары прысвечаныя ваеннаму часу.

Упрыгожаннем канцэрта былі нумары народнага ансамбля «Яблынька».

Адначасова з каенцэртам на цэнтральнай плошчы жыхары і госці Гарадк амелі магчымасць наведаць цэнтральны сквер каля «Тарас на Парнасе», дзе адбываўся канцэрт удзельнікаў мастацкай самадзейнасці Гарадоцкай птушкафабрыкі, а таксама былі рахзгорнуты экспазіцыі Гарадоцкай райбібліятэкі, ДПУ «Карыценскі мох», «Партызанскай заставы» Стадалішчанскага сельсавета, лазертаг і г.д..

Народу на гэты раз было менш, мусіць часовы невялікі дождж пакінуў дома многіх гарадакчан. Але свята атрымалася...

Л. Гаравы, фота і відэа аўтара.

Последние новости