haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

04.07.2018 18:39

679 просмотров

0 комментариев

За апошнія пяць гадоў насельніцтва Гарадоцкага раёна, яго занятасць у эканоміцы скарацілася больш чым на тысячучалавек адпаведна

Па апошніх даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта насельніцтва Гарадоцкага раёна на канец траўня 2018 года стала менш, чым у адпаведны перыяд 2013 года на 1312 чалавек, а адпаведная колькасць грамадзян занятых у эканоміцы скарацілася на 1223 чалавека.

Афіцыйныя лічбы Нацстаткамітэта па руху насельніцтва ў Гарадоцкім раёне не радуюць з самых першых гадоў іх публікацыі на сайце статыстычнага камітэта з 2012 года. Але параўноўваць гэтыя лічбы будзем за апошнія пяць гадоў, бо ў краіне лічаць па пяцігодках.

На канец траўня 2013 года колькасць насельніцтв аў Гарадоцкім раёне складала 24 147 чалавек, а напрыканцы траўня гэтага года — 22 835 — «мінус» 1312 чалавек. Гэта прыкладна насельніцтва гарадскога пасёлка Езярышча. Адпаведна колькасць занятых ў эканоміцы таксама зменшылася ў гэты перыяд з 9783 чалавек да 8560 чалавек. Мяркую, што асноўным фактарам змяншэння колькасці занятых у эканоміцы стала закрыццё сельскагаспадарчых прадпрыемстваў — ААТ"Гарадоцкі РАПС«, ААТ «Гарадоцкі льназавод», калгасаў-саўгасаў — «Сцяпанавічы», імя Дзмітрыева, а таксама абвальнае закрыццё шасці школаў у 2016-2017 гадах. Але гэта найперш наступствы дзяржаўнай аграрнай палітыкі на ўзбуйненне сельгасвытворчасці пры абыкавасці адносін да фермерскіх гаспадарак, развіцця аграсядзіб у раёне. Напрыклад, у Браслаўскім раёне, старшыню райвыканкама якога затрымалі напрыканцы чэрвеня, існуе аж 305 (!) аграсядзіб, а ў Гарадоцкім раёне няма і і пяці эфектыўных аграсядзіб.

З іншых лічбаў занятасці магчыма яшчэ прывесці лічбы па колькасці афіцыйных беспрацоўных у Гарадоцкім раёне. Так у траўні 2013 года было зарэгістравана 93 беспрацоўных, а ў гэтым траўні толькі 35 чалавек. І не зусім зразумела — радавацца гэтаму ці смуткаваць, што пры нязначных сумах датацый па беспрацоўю нашы грамадзяне асабліва ў службу занятасці вырашаць праблемы працаўладкавання не імкнуцца.

Леанід Гаравы

Па інфармацыі: http://www.belstat.gov.by

Последние новости