haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

06.07.2018 08:25

645 просмотров

0 комментариев

У Лепелі за дзедаўшчыну далі год умоўна

Суд Лепельскага раёну судзіў на тэрыторыі вайсковай часткі за дзедаўшчыну 22-гадовага салдата. Пацярпелыя прэтэнзіяў ня мелі. Абвінавачанаму прысудзілі год пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам, паведамляецца на сайце Вярхоўнага суду Беларусі.

«Абвінавачаны С., праходзячы са студзеня 2017 году тэрміновую вайсковую службу, жадаючы паказаць сваю ўяўную перавагу над вайскоўцамі інжынэрна-сапёрнага батальёну больш позьняга тэрміну прызыву», якiя яму не падпарадкаваныя, гэта значыць «маючы нізкія намеры, знаходзячыся ў спальным памяшканьні інжынэрна-сапёрнага батальёну, у студзені 2018 году ўжыў у дачыненьні да іх гвалт, які выявіўся ў нанясеньні ўдараў рукой у баксёрскай пальчатцы па скрыжаваных на лбе руках тром пацярпелым, прычыніўшы тым самым пацярпелым фізычны боль і пабоі», — гаворыцца ў прысудзе.

Абвінавачаны віну прызнаў і раскаяўся, пацярпелыя прэтэнзіяў ня маюць і прасілі строга яго не караць.

За дзедаўшчыну прысудзілі год пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам. За гэты час абвінавачаны павінен выканаць 100 гадзінаў «грамадзка карыснай працы» і выплаціць у даход дзяржавы 1225 рублёў.

Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны.

https://www.svaboda.org

Последние новости