haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

07.09.2018 18:15

3382 просмотра

2 комментария

У Гарадоцкім раёне менш сталі забруджваць атмасфернае паветра і менш дабываць вады, а лясоў стала больш

Нацыянальны статыстычны камітэт выдаў зборнік «Ахова навакольнага асяроддзя » за 2017 год, у якім прыводзіць разнастайныя лічбы па ахове прыроды ў краіне. Гэтыя лічбы датычацца не толькі абласцей і сталіцы, а таксама гарадоў і раёнаў краіны.

Прыведзеныя лічбы ўтрымліваюць штогадавую інфармацыю з 2011 года па 2017. Першая серыя табліц, якія ахопліваюць раёны Беларусі датычыцца выкідаў шкодных рэчываў у атмасфернае паветра. Па Гарадоцкаму раёну найменшае забраджванне паветра фіксавалася ў 2011 годзе – 900 тон, а найбольшае ў 2015-2016 г. – 1 800 тон, а ў мінулым годзе стала 1 100 тон – больш чым на трэць менш ад папярэдняга года. Па Віцебскай вобласці гэтых выкідаў шкодных рэчываў у мінулым годзе было зафіксавана 102 000 тон, а найбольшая колькасць гэтых рэчываў прыйшлася на Полацкі раён, дзе працуюць аб’екты нафтахіміі ў г. Наваполацку – 55 200 тон . Гэта найвялікшы паказчык па забруджванню сярод усіх гарадоў і раёнаў краіны і больш, чым у асобных абласцях наогул.

Пры гэтым па Гарадоцкаму раёну ў тры разы зменшыліся паказчыкі па вылаўлеванню шкодных рэчываў і іх абяскоджванню. Калі ў 2011 годзе было вылаўлена 300 тон шкодных рэчываў – кожная трэццяя тона, то ў 2017 толькі 100 тон – кожная 11-я тона шкодных рэчываў.

Важнай характарыстыкай экалагічнага стану з’яўлецца інфармацыя аб дабычы і выкарыстанні вады. За перыяд з 2011 па 2017 гады на Гарадоччыне здабыча вады зменшылася з 2,2 млн. куб.м да 2,0 млн. куб. м.. Таксама адбылося і змяншэнне яе выкарыстання з 2,2 млн. куб. м да 1,8 млн. куб.м.

Цікавай інфармацыяй аб экалогіі рэгіёна з’яўляецца інфармацыя аб яго лясістасці. Па гэтаму паказчыку тэрыторыя Гарадоцкага раёна з’яўляецца адной з самых лясістых у краіне. Лясістасць Гарадоччыны з 2011 года павялічылася па даных Нацстаткамітэта, нягледзячы на актыўную дзейнасць “ААТ “Віцебскдрэва” ў мінулыя гады, з 52,7%; да 55,0%. Гэта трэцці паказчык на Віцебшчыне пасля Расонскага і Полацкага раёнаў.

Л. Антонаў

Последние новости