haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

29.09.2018 16:05

2491 просмотр

1 комментарий

Вынікі апытання ў сацыяльнай сетцы УКантакце нашай групы сведчаць: працавітых беларусаў мала

У трэццяй дэкадзе верасня ў групе «Haradok.info — новостной паблик Городка» было праведзена апытанне наведвальнікаў групы па пытанню: «Як па-вашаму, сучасныя беларусы працавітыя?». Большасць адзначыла варыянт: «як хто».

Дадзенае апытанне стартавала 21 верасня і ў ім 29 верасня прыняла ўдзел 86 чытачоў з 1700 наведвальнікаў гэтаг апоста. 42 удзельніка — 48,84% выбрала варыянт «Як хто», які сведчыць, што сучасныя беларусы працавітыя ў залежнасці ад абставін. 24 удзельніка — 27,91% паставілі працавітасць беларусаш у залежнасць ад таго «як за якія грошы»: заплацяць добра, то будут працавітыя.

І толькі 14 чалавек — 16,28% лічаць, што сучасныя беларусы — працавітыя людзі. Яшчэ 6 чалавек — 6,98% палічылі рысу працавітасць не характэрную для беларусаў.

Дадзенае апытанне з’яўляецца рэпрэзэнтатыўным толькі для групы «Haradok.info — новостной паблик Городка» і не мае іншай інтэрпрэтацыі. Але між іншым наводзіць на думку, што нашы чытачы беларусаў не лічаць працавітымі людзьмі. І мусіць маюць рацыю, улічваючы ўзровень нашага жыцця.

Л. Антонаў

Последние новости