haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

31.01.2019 21:08

911 просмотров

0 комментариев

Наведвальнікі груп гарадоцкага сайта рэзка адмоўна ацанілі працу камунальнікаў і дарожнікаў у «змаганні» са снегам

Напрыканцы студзеня чытачам сайта http://haradok.info ў сацсетках Укантакце і Аднакласнікі было прапанавана адказаць на пытанне: «Як дарожнікі і камунальнікі гэтай зімой чысцяць дарогі і двары ад снегу?»

На працягу шасці дзён гэтае пытанне было даступна кожнаму наведвальніку груп у сацыяльных сетках. І за гэты час былі атрыманы наступныя вынікі.

У сетцы УКантакце на апытанне звярнулі ўвагу 1900 чалавек і 144 з іх адказалі наступным чынам на пытанне «Як дарожнікі і камунальнікі гэтай зімой чысцяць дарогі і двары ад снегу?»:

лепш, чым раней — 7.64 %;

як было так і ёсць — 15.97 %;

горш, чым раней — 5.56 %;

значна горш, чым раней — 23.61 %;

а яны двары чысцяць? — 37.5 %;

мне ўсё роўна, бо чакаю вясну — 9.72 %.

Гэтыя працэнты сведчаць, што дзве трэці апытаных адмоўна адказалі пра якасць працы дарожнікаў і камунальнікаў. Пры гэтым 37,5% апытаных абралі варыянт сарказму ў ацэнцы працы камунальнікаў, які ўтрымліваў сустрэчнаек пытанне: а яны двары чысцяць?

У сетцы Аднакласнікі на апытанне звярнулі ўвагу 2100 чалавек і 74 з іх адказалі наступным чынам на пытанне «Як дарожнікі і камунальнікі гэтай зімой чысцяць дарогі і двары ад снегу?»:

лепш, чым раней — 5,4%;

як было так і ёсць — 9,5%;

горш чым было — 18,9%;

значна горш, чым раней — 28,4%;

а яны двары чысцяць? — 36,5%;

мне ўсё роўна, бо чакаю вясну — 1,4%.

У гэтай сетцы, дзе больш наведвальнікаў з савецкай ментальнасцю, значна менш пазітыўных і нейтральных адказаў на першыя два варыянты. Адпаведна адмоўна і з сарказмам пра якасць уборкі дарог і двароў ад снегу адказалі 83,8% удзельнікаў апытання.

Звяртае ўвагу, што гэтыя працэнты амаль трапляюць у тыя афіцыйныя лічбы падтрымкі кіраўніка краіны, якія абвяшчае Цэнтрвыбаркам па выніках галасавання каторую выбарчую кампанію запар. І тут відавочны дысананс лічбаў падтрымкі і якасці працы улады з камунальнікамі і дарожнікамі. Як кажуць — штосьці не так.

Адначасова вынікі апытання ў групах сведчаць, што ўлады не спраўляюцца з арганізацыяй якаснай працы паа ўборцы снега. І гэта не толькі ў Гарадку і раёне, а ёсць праблема агульнадзяржаўнага маштаба.

Л. Антонаў

Фота ілюстратыўнае

Последние новости