haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

03.02.2019 18:13

567 просмотров

0 комментариев

Плошчы баршчэўніка Сасноўскага на Віцебшчыне выраслі на чвэрць:знішчаць яго тут будуць больш 34 гадоў і 28 гадоў на Гарадоччыне

Паводле БЕЛТА ў актуалізаваны пералік плошчаў баршчэўніка за 2018 год дададзена больш за 800 новых участкаў распаўсюджвання баршчэўніка Сасноўскага на плошчы 839,6 га. Пры гэтым пры росце выдаткаў ў мінулым годзе на змаганне з баршчэўнікам Сасноўскага ў 3,6 раза было знішчана шкодніка на плошчы ўсяго ў 110,5 га.

Старшыня Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віктар Галанаў перад пачаткам калегіі ведамства, прысвечанай вынікам года, распавёў пра несуцяшальную сітуацыю з баршчэўнікам Сасноўкага ў вобласці. Так яна выглядае на наш погляд, бо старшыня з аптымізмам заяўляў пра тое, што на гэты год сродкаў на змаганне з баршчэўнікам з нашых падаткаў будзе выдзелена яшчэ ў 1,5 раза больш. «Мэтавыя сродкі з абласнога бюджэту складуць Br526,4 тыс., што перавышае аб’ём фінансавання мінулага года больш чым у паўтара раза. З улікам сродкаў, што выдзяляюцца на гэтыя мерапрыемствы суб’ектамі гаспадарання (сельгаспрадпрыемствамі, дарожнымі службамі і г.д.), усяго плануецца накіраваць каля Br1 млн », - цытуе Віктара Галанава БЕЛТА.

Паводле яго слоў, у цяперашні час самыя інвзіраваныя тэрыторыі размешчаны ва Ўшацкім (каля 1,3 тыс. га), Віцебскім (520,9 га), Гарадоцкім (404 га) і Браслаўскім (174 га) раёнах. На іх долю прыходзіцца 80% усёй плошчы росту баршчэўніка ў рэгіёне. У актуалізаваны пералік дададзена больш за 800 новых участкаў распаўсюджвання баршчэўніка Сасноўскага на плошчы 839,6 га. І верагодна, што ў гэтым годзе можа быць выяўлена яшчэ больш участкаў, як па вобласці так і ў Гарадоцкім раёне.

У 2018 годзе мерапрыемствы па рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці баршчэўніка Сасноўскага былі праведзены ў вобласці на плошчы 3,8 тыс. Га. Але ліквідаваны баршчэўнік толькі на плошчы 110,5 га, у тым ліку найбольш буйныя ўчасткі — ва Ўшацкім (50,9 га), Гарадоцкім (14,5 га), Талачынскім (6,4 га) раёнах. Відавочна, што калі ў Гарадоцкім раёне ліквідавалі баршчэўнік на плошчы 14,5 га, то на ўсю афіцыйную папуляцыю ў 404 га пойдзе 28 гадоў, а ў вобласці 35 гадоў. Заўважым, амаль дзесяцігоддзе ў Гарадоцкім раёне паказвалі папуляцыю баршчэўніка Сасноўскага ў памеры 166 га http://haradok.info і толькі ў 2017 годзе плошча стала ў 245 га, а ў мінулым годзе вырасла да 404 га. І відавочна, што 404 га — не канчатковы памер папуляцыі баршчэўніка ў нашым раёне. Ды і захоплівае тэрыторыю ён хутчэй, чым тыя 14,5 га, якія ў яго адваявалі на Гарадоччыне за мінулы год.

Акрамя баршчэўніка на тэрыторыі Віцебскай вобласці ўстаноўлена і знаходзіцца на ўліку 311 месцаў росту сумніка канадскага, 291 — эхінацысціта лопасцевага, 25 — робін лжэакцыі, 43 — клёну ясенелістага. Агульная плошча вырастання дадзеных інвазівных відаў складае каля 95 га і яны яшчэ не такія агрэсіўныя, як баршчэўнік.

Л. Антонаў

Паводле матэрыяла БЕЛТА: https://www.belta.by

Последние новости