haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

06.02.2019 20:38

758 просмотров

0 комментариев

Хто страляў у Лукашэнку. Гісторыя першага і апошняга «замаху»

Як пачыналася і чым завяршаецца першая чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам. Падкаст Сяргея Навумчыка пра найноўшую гісторыю Беларусі.

Другая частка падкасту «Пад Лукашэнкам» прысьвечаная прыдуманаму ягонай камандай замаху на картэж. Чаму людзі не паверылі БТ, МУС і КДБ?

Пра што новы падкаст-цыкль "Пад Лукашэнкам«​?

Сяргей Навумчык: Якія фактары паспрыялі перамозе Лукашэнкі ў 1994-м — ягоны «антыкарупцыйны» даклад, стрэл пад Лёзнам альбо вера людзей у цуд? Як здарылася, што з краіны, якая ў момант дасягненьня Незалежнасьці мела найлепшыя стартавыя эканамічныя ўмовы ў параўнаньні з суседзямі, Беларусь ператварылася ў аўтсайдэра рэгіёну? Мы паспрабавалі аднавіць найбольш яскравыя эпізоды апошніх 25 гадоў беларускай гісторыі, якія краіна пражыла пад Лукашэнкам — праз галасы палітыкаў, камэнтатараў, звычайных людзей, якія гучалі ў рэпартажах Свабоды.

Што такое падкаст?

Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.

Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у кожны момант, без патрэбы сачыць за раскладам.

Як іх можна слухаць?

Падкасты Свабода можна слухаць

  • на нашым сайце;
  • на відэаплятформе Youtube;
  • на аўдыяплятформе SoundCloud;
  • праз мабільныя праграмы (аплікацыі).

    Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць (у нас іх ужо 11), і падпісацца на яго.

    Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у кожны зручны для вас час.

А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?

Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў наступных мабільных праграмах:

• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud

Навошта слухаць, калі можна і пачытаць

Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.

  • У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
  • Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
  • Падчас яды (і піцьця)
  • Падчас гатаваньня
  • Падчас шпацыру
  • Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
  • Падчас праполваньня бульбы
  • На рыбе
  • У лазьні ці душы
  • Дадайце свае прапановы ў камэнтарах

Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?

Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:

А гэта бясплатна?

Для вас — ТАК.

Сяргей Навумчык

Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

https://www.svaboda.org

Последние новости