haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

07.02.2019 20:29

981 просмотр

0 комментариев

Дзве жыхаркі Гарадка «развіталіся» з грашыма са сваіх банкаўскіх картак па даверлівасці

Гарадоцкі раённы аддзел Следчага камітэту даследуе крымінальныя справы аб крадзяжы грашовых сродкаў з банкаўскіх картак дзвюх наіўных жыхарак Гарадка.

Следчы Гарадоцкага РАСК Віктар Шышлакоў на старонцы газеты «Гарадоцкі веснік» распавёў гісторыю пра наіўнасць дзвюх жыхарак Гарадка, якія сталі дабраахвотнымі ахвярамі злачынцаў. Гэтая гісторыя датычыцца наіўных паводзінаў дзвюх жанчын у сацыяльнай сетцы «ВКонтакце». Але падобныя наступствы могуць быць і ў наведвальнікаў іншых сацсетак, якія замест разважлівасці праяўляюць даверлівсць да «фрэндаў».

Зламыснікі ў сацсетках дзейнічаюць па традыцыйнай схеме: «узломліваюць» старонку карыстальніка, які з’яўляецца «фрэндам» плануемай ахвяры. Звычайна гэта даволі блізкі знаёмы плануемай ахвяры. І са старонкі знаёмага «фрэнда» просяць ахвяру паведаміць ім рэквізіты банкаўскай карткі:16-значны нумар карткі і 3-значны код.

Чамусьці плануемая ахвяра ў нгэты момант адключае «мазгі» і паведамляе злачынцу канфедэнцыйныя даныя карткі, якія забаронена перадаваць іншай асобе. А далей, як кажуць, справа тэхніцы: невялікія навыкі працы з кампутарам і сродкі з карткі ахвяры пераходзяць у кішэнь злачынца.

Пры апытанні следчага пацярпелыя тлумачылі, што ведалі пра недапушчальнасць паведамленя рэквізітаў сваёй карткі іншай асобе, але думалі, што гэтага ашуканства з імі не здарыцца пры перадачы рэквізітаў банкаўскай карткі «фрэнду» .

Пакуль следчыя шукаюць злачынцаў і раюць грамадзянкам не быць наіўнымі з «фрэндамі» у сацыяльных сетках, калі не жадаюць знікнення грошаў са сваіх картак.

Л. Антонаў

Последние новости