haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

20.02.2019 07:55

797 просмотров

0 комментариев

У Гарадку з рабочымі, якія 3 месяцы сядзяць без заробку, пасля Генпракурора сустрэнецца яго намеснік

Намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксандр Дубаў 21 лютага сустрэнецца з рабочымі ПМК-51 у Гарадку. Нядаўна яны паскардзіліся журналістам, што ўжо некалькі месяцаў не атрымліваюць заробак.

Прыём жыхароў Гарадка пройдзе якраз у будынку ПМК-51 па вуліцы Бурлыгі, 3. Пачатак у 12:30.

Як распавядала Еўрарадыё, рабочыя будаўнічага прадпрыемства ПМК-51 не атрымліваюць заробак з лістапада. З 300 рабочых у арганізацыі засталося каля 70. Большасць супрацоўнікаў звольнілася і з’ехала за мяжу на заробкі.

ПМК-51 — адно з буйных будаўнічых прадпрыемстваў Гарадка. Эканамічныя праблемы арганізацыі рабочыя звязваюць з частай зменай кіраўніцтва. Пра гэта піша euroradio.fm

Нагадаем, што на пачатку верасня мінулага году з працоўнымі ПМК-51 ужо сустракаўся і Генпракурор Аляксандр Канюк, і старшыня ФПБ Міхаіл Арда. Але тая сустрэча плёну не прынесла і сітуацыя ў ПМК-51 не палепшылася. Ці дапаможа цяпер намеснік Генпракурора?

Чытайце тут:

Про развитие предприятий, защиту прав на труд, создание новых рабочих мест говорили в ПМК-51 Генпрокурор и председатель ФПБ http://haradok.info

Последние новости