haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

26.03.2019 20:55

528 просмотров

0 комментариев

Трое навучэнцаў каледжу ў нашай мясцовасці вырабілі гашышны алей, але спажыць не паспелі

Не так даўно судом Гарадоцкага раёна за незаконнае без мэты збыту набыццё, захоўванне, перавозку і выраб наркатычных сродкаў асуджаны трое маладых людзей 1999-2000 года нараджэння. Прысуд суда ўступіў у законную сілу.

Двое хлопцаў, адзін з якіх, будучы ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, шляхам збору набылі рэчыва расліннага паходжання роду канопляў, якое з’яўляецца небяспечным наркатычным сродкам — марыхуанай. Гэтае рэчыва яны захоўвалі пры сабе, а таксама ў iншых розных патаемных месцах. Пазней маладыя людзі зтэлефанаваліся з трэцім сябрам, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Следства ўстанавіла, што яны, маючы агульны намер на незаконныя набыццё, захоўванне і выраб небяспечных наркатычных сродкаў, вырашылі скарыстацца кватэрай свайго яшчэ аднаго знаёмага, які ласкава прадаставіў ім для дадзеных мэт сваю жылплошчу. На гэтай кватэры з дапамогай падручных сродкаў і прадметаў вырабілі небяспечнае наркатычнае сродак — гашышны алей. Але спажыць дадзенае зелле маладыя людзі так і не паспелі, бо былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі.

Усе хлопцы з’яўляюцца навучэнцамі каледжа. Хлопцы ў навучальнай установе знаходзяцца на добрым рахунку і ў цэлым станоўча характарызуюцца. Што падштурхнула маладых людзей на такія «подзвігі» сказаць складана. Пазней у судовым пасяджэнні маладыя людзі раскайваліся і шкадавалі аб зробленым, казалі, што, маўляў, проста хацелі паспрабаваць нешта «новенькае».

Суд прысудзіў аднаго з хлопцаў у адпаведнасці з ч.1 арт.328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь да пакарання ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на тры гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Дваім другім навучэнцам суд прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады з прымяненнем адтэрміноўкі выканання пакарання таксама тэрмінам на два гады.

Дзеля справядлівасці, трэба адзначыць, што і гасцінны гаспадар кватэры, у якога былі злоўлены зламыснікі, таксама атрымаў па заслугах. Малады чалавек быў прызнаны вінаватым у прадастаўленні памяшкання для вырабу і спажывання наркатычных сродкаў і асуджаны судом Гарадоцкага раёна па ч.1 ст.332 Крымінальнага кодэкса да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады з адтэрміноўкай выканання пакарання тэрмінам на два гады.

Паводле інфармацыі Гарадоцкай пракуратуры: http://gorodok.vitebsk-region.gov.by

Последние новости