haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

04.04.2019 22:24

611 просмотров

0 комментариев

У Гарадоцкім раён за мінулы год адбылося найбольшае натуральнае змяншэнне насельніцтва сярод сельскіх раёнаў Віцебшчыны

У 2018 годзе ў Гарадоцкім раён паводле дадзеных Віцебскага абласнога ўпраўлення статыстыкі адбылося найбольшае натуральнае змяншэнне насельніцтва сярод сельскіх раёнаў. А ў адносным змяншэнні насельніцтва паводле статыстычных даных на 1000 чалавек Гарадоччына саступіла Вушаччыне.

3 красавіка Віцебскае абласное ўпраўлення статыстыкі апублікавала статыстычны бюлетэнь «Натуральны рух насельніцтва Віцебскай вобласці за 2018 год». У гэтым бюлетэні прыводзяца афіцыйныя даныя аб змяненні гарадскога і сельскага насельніцтва Віцебскай вобласці ў разрэзе гарадоў, гарадскіх пасёлкаў і сельскай мясцовасці нашага краю ў разрэзе мужчын і жанчын, а таксама дадзеныя па прычынах смерці і г.д..

Статыстычныя дадзеныя сведчаць, што і ў 2018 годзе населніцтва Віцебскай вобласці працягвала скарачацца. Усяго за год насельніцтва Віцебшчыны скарацілася на 6846 чалавек, пры гэтым гарадскога насельніцтва паменшыла на 3026 чалавек, а сельскага на 3820, г.з. у вёсках памерла больш, чым у гарадах і гарадскіх пасёлках.

Пры гэтым у Гарадку ў 2018 годзе нарадзілася 84 дзіцяці, а памерла 200 чалавек, у г.п. Езярышча нарадзілася толькі 8 дзяцей , а памерла 30 чалавек. Адпаведна адбылося натуральнае памяншэнне насельніцтва Гарадка за 2018 год на 116 чалавек, а Езярышча на 22 чалавека. У сельскай мясцовасці Гарадоччыны нарадзілася 75 дзяцей, а памерла 298 чалавек і сельскае насельніцтвараёна натуральна паменшыла на 223 чалавека, а з улікам гарадскога нас у раёне стала менш на 361 чалавек. Гэта самае вялікае памяншэнне насельніцтва сярод сельскіх раёнаў Віцебшчыны.

У іншых сельскіх раёнах вобласці, дзе пражывае значна больш жыхароў насельніцтва паменшыла меней: Пастаўскім — 326, Віцебскім — 321, Глыбоцкім — 282, Докшыцкім — 278. Калі ж арыентавацца на натуральнае памяншэнне насельніцтва на 1000 жыхароў адміністрацыйнай адзінкі, то тут першанствуе Вушацкі раён, дзе гэты трывожны паказчык дасягнуў лічбы 16,5 чалавека на 1000 жыхароў. У Гарадоцкім раёне дадзена ялічба крыху менш — 15,9, але па Віцебшчыне ён толькі 5,9. І горшая сітуацыя сярод абласцей Беларусі толькі на Магілёўшчыне.

Пры гэтым варта адзначыць, што натуральнае змяншэнне сельскага насельніцтва ідзе значна больш хуткімі тэмпамі на 1000 жыхароў: па Віцебшчыне — 14,5, па Гарадоцкаму раёну — 24,3, па Вушацкаму — 26,8.

Заканчваючы тэму натуральнага змяншэння насельніцтва нашай Віцебшчыны варта ведаць, што з 2015 году па 2018 год насельніцтва нашай вобласці скарацілася на 21,9 тысяч чалавек — на цэлы сельскі раён. І пры гэтым колькасць насельніцтва занятага ў эканоміцы вобласці паменшыла з 524,8 тысяч чалавек да 489,1 тысячы — аж на 35,7 тысячы. Куды падзелася амаль 14 тысяч чалавек?

А гэта ўжо катэгарычны прысуд той сістэме ўлады, якую на Беларусі ўсталявалі амаль чвэрць стагоддзя таму. І гістарычны прысуд здольнасцям нашага самапрызначаемага кіраўніцтва.

Леанід Гаравы

Паводле: http://vitebsk.belstat.gov.by

Последние новости