haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

12.04.2019 19:58

521 просмотр

0 комментариев

На Віцебшчыне, уключаючы Гарадоцкі раён, за першы тыдзень красавіка выяўлена амаль 400 парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства.

Аддзел каардынацыі кантрольнай дзейнасці прадставіў інфармацыю: «Аб кантролі за навядзеннем парадку на зямлі і добраўпарадкаваннем населеных пунктаў за перыяд з 1 па 5 красавіка 2019 году». У інфырмацыі прыводзяцца факты парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства ў Гарадоцкім і яшчэ ў шасці раёнах Віцебшчыны.

Віцебскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і яго структурнымі падраздзяленнямі за справаздачны перыяд праведзена 244 кантрольна-аналітычных мерапрыемствы, у тым ліку 214 абследаванняў і 30 маніторынгаў. Выяўлена 383 парушэнні (недахопаў) прыродаахоўнага заканадаўства.

Несанкцыянаванае размяшчэнне адходаў вытворчасці на тэрыторыі, прылеглай да малочна-таварнага комплексу Віраўля філіяла «Віраўлянскі» ЗПУСГВ «Дзецкасельскі-Гарадок». Юрыдычная асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе накладання штрафу ў памеры 15 базавых велічынь.

Тэрыторыя машыннага двара Слабада КУСГП «Сіроцінскі» Шумілінскага раёна. Пляцоўка для збору і часовага захоўвання зношаных шын ня добраўпарадкавана, ня упарадкавана захоўванне зношаных шын, несанкцыянаванае размяшчэнне адходаў вытворчасці на тэрыторыі машыннага двара. КУСГП «Сиротинский» накіравана прадпісанне аб навядзенні парадку. У дачыненні да юрыдычнай асобы распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне патрабаванняў аб абыходжанні з адходамі.

Тэрыторыя машыннага двара ў Мікіціха СУП «Лаўжанскае» Шумілінскага раёна. Ня упарадкавана захоўванне зношаных шын, несанкцыянавана размешчаны адходы вытворчасці на тэрыторыі, прылеглай да машыннай двары. СУП «Лаўжанскае» накіравана прадпісанне аб навядзенні парадку. У дачыненні да юрыдычнай асобы распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне патрабаванняў аб абыходжанні з адходамі.

Несанкцыянаваная звалка адходаў на тэрыторыі н.п. Шышкі Германавіцкага сельвыканкама Шаркаўшчынскага раёна. Накіраваны інфармацыйны ліст аб ліквідацыі звалкі і навядзенні парадку на зямлі.

Тэрыторыя зернесушыльнага комплексу ў в. Новая Жыццё КУСГП «Вялікадолецкае» Ушацкага раёна. Несанкцыянаванае размяшчэнне драўляных адходаў на тэрыторыі комплексу. КУСГП «Вялікадолецкае» накіраваны інфармацыйны ліст аб прыняцці мер па навядзенні парадку





Тэрыторыя фермы Друцк ААТ «Друцк Агра» Талачынскага раёна, размяшчэнне арганікі, расцяканне гноезмяшчальных сцёкаў на прылеглую тэрыторыю. Вінаватая службовая асоба ААТ «Друцк — Агра» прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці.

Тэрыторыя фермы Серкавіцы УП «Рыдомльскі» Талачынскага раёна, размяшчэнне арганікі, несвоечасовы яе вываз. Юрыдычная асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе накладання штрафу ў памеры 10 базавых велічынь.

Тэрыторыя фермы Задарожжа УП «саўгас ім. Машэрава» Сенненскага раёна, Размяшчэнне арганікі на прыфермерскай тэрыторыі. Накіраваны інфармацыйны ліст аб арганізацыі работ па вывазу арганікі на сельскагаспадарчыя ўгоддзі.

Несанкцыянаванае размяшчэнне адходаў ААТ «Наваполацкліфт» ў в. Экімань Полацкага раёна. Вінаватая службовая асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе накладання штрафу ў памеры 12 базавых велічынь.

Па выніках кантрольных мерапрыемстваў выдадзена 92 пункта прадпісанняў, накіравана 77 пунктаў рэкамендацый і 214 пунктаў інфармацыйных лістоў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 33 правапарушальніка прыродаахоўнага заканадаўства. Агульная сума накладзеных штрафаў склала 7868 рублёў. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела Юры Каралёў.

Л. Антонаў

Паводле: http://priroda-vitebsk.gov.by/info-of-control/

Последние новости