haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

14.04.2019 12:21

650 просмотров

0 комментариев

Першае працоўнае месца — «Гарадоцкае ПМС»

У мінулым годзе на Гарадоччыну прыехала 105 маладых спецыялістаў, якія ўступілі ў дарослае працоўнае жыццё і рэалізоўваюць свае прафесійныя навыкі ў розных сферах. Сярод іх — юрыст дзяржаўнага прадпрыемства «Гарадоцкае ПМС» Ніна Сталярэнка. Пра гэта піша «Гарадоцкі веснік»

З 1 жніўня 2018 г. яна папоўніла «працоўны канвеер» гэтай арганізацыі і за кароткі прамежак часу добра зарэкамендавала сябе ў калектыве.


Ніна родам з Шуміліншчыны. Паводле яе слоў, юрыстам цвёрда вырашыла стаць яшчэ ў восьмым класе. Пасля заканчэння раённай гімназіі дзяўчына паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, і праз чатыры гады яе мара ажыццявілася: яна атрымала дыплом па спецыяльнасці «эканамічнае права».

- Вельмі хацелася паехаць працаваць побач з домам, таму пагадзілася з прапанаваным месцам на размеркаванні, - распавядае Ніна Сталярэнка. - Калі ехала на прадпрыемства першы раз, то вельмі хвалявалася: як прымуць у калектыве, асабліва турбавала жыллёвае пытанне, але хваляванні былі марнымі.

Як кажа дзяўчына, сустрэлі яе вельмі добра, дапамаглі з жыллём: яна жыве ў добраўпарадкаванай кватэры з яшчэ адным маладым спецыялістам. Начальнік вытворчага аддзела Алена Мацкевіч паступова уводзіла ў курс справы, падбадзёрвала. Усе члены калектыву аказваюць падтрымку, карыснымі парадамі дзеляцца. Адказная і старанная, Ніна Юр'еўна, а да яе звяртаюцца менавіта так, добра спраўляецца са сваімі абавязкамі не толькі юрыста, але і спецыяліста па кадрах.

- Мне даводзіцца вырашаць пытанні з кадрамі, афармляць неабходныя дакументы, - працягвае суразмоўца, - а як юрыст правяраю адпаведнасць з дзеючым заканадаўствам гаспадарчых i iншых дагавораў, ажыццяўляю кантроль за выкананнем разнастайных загадаў, аказваю юрыдычную дапамогу і многае іншае, што ўваходзіць у кола маіх абавязкаў. Хоць справа гэта адказная і складаная, але мне яна падабаецца.

- Ніна Сталярэнка вельмі працавітая, перспектыўная, - кажа дырэктар ПМС Анатоль Андрэеў. - Хутка разабралася з прафесійнымі абавязкамі, знайшла агульную мову з калегамі. Такім спецыялістам мы заўсёды рады.

Пасля жыцця ў горадзе, па словах Ніны, у Бычысе няма такога руху, спакойна. За гэты час яна пасябравала з маладымі спецыялістамі, якія працуюць у аграгарадку. Кожны тыдзень наведвае бацькоў, таму што адсюль зручна дабірацца на цягніку. На прадпрыемстве ёсць умовы для прафесійнага росту, задавальняе і заробак.

- Не ведаю, як складзецца маё далейшы лёс, - кажа дзяўчына, - але думак пра ад'езд пакуль не ўзнікае. Ёсць жаданне працаваць, атрымліваць вопыт працы - гэта, на мой погляд, - самае галоўнае.

Галіна Якаўлева.
Паводле: http://www.garadvest.by

Последние новости