haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

16.04.2019 20:14

547 просмотров

0 комментариев

Выратавальнікі дапамаглі прадухіліць узгаранне дамоў і пабудоў у Езярышчы і Мяжы, а гаспадары заплацяць штраф

Двое мужчын, жыхароў г. п. Езярышча і аг. Мяжа, заплацяць штраф у памеры 10 б. ст. за выпальванне сухой расліннасці. У абодвух выпадках грамадзяне занядбалі правіламі бяспекі і падпалілі сухую траву каля домаўладанняў, у нейкі момант працэс выйшаў з-пад кантролю.

Толькі ўмяшанне выратавальнікаў дапамагло прадухіліць узгаранне дамоў і гаспадарчых пабудоў, размешчаных непадалёк ад месца падпалу сухой расліннасці.


У дачыненні да мужчын складзены адміністрацыйныя пратаколы па арт.15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Дадзены артыкул прадугледжвае за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо за непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў адказнасць у выглядзе штрафу ад 10 да 40 б. вел. Згодна з ст.15.58 КаАП за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжаны папярэджанне або штраф да 12 б. вел.

Ратавальнікі нагадваюць: каб не стаць ахвярай вясновых выпальванняў, старое лісце, сухую траву і іншае смецце трэба згрэбсці ў кучы і спаліць у зацішнае надвор’е. Вогнішча пры гэтым трэба абкапаць і ўвесь час сачыць за ім, трымаць пад рукой рыдлёўку і вогнетушыцель або вядро з вадой. Пасля спальвання смецця вогнішча трэба старанна затушыць.

Перш чым падпаліць траву на ўчастку, ўспомніце, што ў падпаленай траве гінуць жывёлы і казуркі.

Па матэрыялах Гарадоцкага РАНС падрыхтавала Любоў Шляйко.

Паводле: http://www.garadvest.by

Последние новости