haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

03.05.2019 17:22

395 просмотров

0 комментариев

ДПУ «Карыцінскі Мох» у час забароны на лоўлю рыбы можа сплаўляцца па рэках і азёрах Гарадоччыны

Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Карыцінскі Мох» рашэннямі Гарадоцкага выканаўчага камітэта атрымала дазвол на выкарыстанне маламерных судоў у тэрміны забароны на лоўлю рыбы на рэках і азёрах Гарадоцкага раёна.

Рашэннем Гарадоцкага райвыканкаму № 183 ад 4 сакавiка дадзены дазвол на выкарыстанне маламерных судоў на рэках Обаль, Свіна, Аўсянка, Усыса, Ловаць, Лужаснянка на ўсёй іх працягласці па тэрыторыі Гарадоцкага раёна. Пры гэтым прызнаецца страціўшым сілу папярэднія аналагічныя рашэнні Гарадоцкага райвыканкама за 2011 і 2012 год. Дадзенае рашэнне зарэгістравана ў Нацыянальным цэнтры прававой инфорации 1 красавіка 2019 года.

Яшчэ адно рашэнне Гарадоцкага райвыканкама прынятае 15 красавіка 2019 года пад № 291 і датычыцца выкарыстання маламерных судоў у тэрміны забароны на лоўлю рыбы на азёрах Гарадоцкага раёна: Вышадскае, Смалоўская, Мядзісна, Ціёст, Ведрынскае, Аляксееўскае, Малое і Вялікае Свіна, Осмата Малая, Осмата Вялікая, Бярэзінец, Жодзень , Обаль, Сосны, Чарняста, Сясіта ў Гарадоцкім раёне.

Таксама ДПУ «Карыцінскі Мох» будзе мець магчымасць пракату байдарак «Хатанга» для сплаваў па рэках і азёрах Гарадоцкага раёна.

Дадатковая інфармацыя па тэл: 3752139-50859.

Л. Антонаў

Паводле: http://haradoktour.by

Последние новости