haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

29.05.2019 16:01

440 просмотров

0 комментариев

Гарадоцкія чытачы больш чым на чатыры пятых не вераць у афіцыйную версію самагубства магілёўскага міліцыянта

Больш 70% чытачоў нашых груп у сацыяльных сетках не вераць у афіцыйную версію самагубства магілёўскага міліцыянта, а яшчэ 13% лічыць што Следчы камітэт не адказаў на пытанні.

У траўні месяцы рэдакцыяй сайта http://haradok.info было праведзена апытанне чытачоў груп сайта ў сацсетках наконт адносінаў да вынікаў мусіць самай рэзаннснай падзеі траўня — смерці супрацоўніка ДАІ ў Магілёве. Нагадаем, што спачатку міліцыя і Следчы камітэт казалі пра забойства 21-гадавога даішніка пасля выкрадання. А пасля гучнага пахавання заявілі, што гэта было самазабойства.

Мы задалі пытанне: «Вы верыце ў самагубства магілёўскага міліцыянта забойцаў якога не знайшлі?»

І атрымалі тсакія вынікі ў сваёй группе ў ВК. За варыянты падтрымкі афіцыйнай версіі выказаліся так: «так, бо гэта афіцыйная версія» — 8.64 %; «так, бо забойцу не знайшлі» — 3.7 %. Але, як кажуць канстытуцыйная большасць з гэтым не пагадзілася і выбрала іншыя варыянты.

Варыянт «Не, бо ў афіцыйнай версіі ёсць нестыкоўкі» ўхваліла 71.6 % рэспадэнтаў, а такі адказ «не, бо Следчы камітэт не адказаў на пытанні» падтрымала 13.58 %. А гэта больш 85% адказаўшых на пытанне. І пра тое, што «пра гісторыю з міліцыянтам чую першы раз» заявіла толькі — 2.47 %.

Усяго ў апытанні прыняла ўдзел 81 чаловек з 1600 звярнуйшых увагу на апытанне.

Падобныя вынікі дала і апытанне ў нашай групе ў Аднакласніках, дзе па звычцы ўдзельнічала малая колькасць чытачоў — толькі 22 чытача з 1200 праглядзеўшых. А вынікі такія: «так, бо гэта афіцыйная версія» — 9,1 %; «так, бо забойцу не знайшлі» — 0 %; «не, бо ў афіцыйнай версіі ёсць нестыкоўкі» — 72,7 %; «не, бо Следчы камітэт не адказаў на пытанні» — 13.6 %; «пра гісторыю з міліцыянтам чую першы раз» — 4,7%.

Падобныя вынікі двух апытанняў у розных узрастовых групах сведчаць пра пэўную рэпрэзэнтатыўнасць апытання.

Новы паварот у справе са смерцю маладога супрацоўніка ДАІ дае і рэпартаж Радыё Свабоды, пра тое што бацькі міліцыянта Патаповіча ня вераць у суіцыд сына: https://www.svaboda.org .
Як кажуць будзем чакаць працягу.
Л. Антонаў

Последние новости