haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

03.06.2019 18:57

413 просмотров

0 комментариев

Загарадны аздараўленчы лагер «Арыён» у Кабішчы запрашае! 7 «ЗА», каб адпачыць у ім.

Улетку 2019 года загарадны дзіцячы аздараўленчы лагер «Арыён» Гарадоцкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі" прыме 400 дзяцей і падлеткаў за 4 змены!

Змены арганізаваны так — 1 змена: з 3 чэрвеня па 20 чэрвеня;

2 змена: з 24 чэрвеня па 11 ліпеня;

3 змена: з 15 ліпеня па 1 жніўня;

4 змена: з 5 жніўня па 22 жніўня.

Паважаныя бацькі! Рахункі і пуцёўкі ў лагер «Арыён» можна атрымаць у бухгалтэрыі аддзела па адукацыі Гарадоцкага райвыканкама па адрасе вул. Савецкая 14 у працоўныя дні з 08.00 да 17.00. Перапынак на абед з 13.00 да 14.00. Даведкі па тэл. + 3752139-53596. Кошт — фактура выдаецца толькі пры наяўнасці арыгіналу заяўкі ад арганізацыі і копіі пасведчання аб нараджэнні дзіцяці.

Кошт пуцёўкі з прыцягненнем дзяржаўнай датацыі: для 6-10 гадоў — 449 руб., даплата — 253 руб; 11-13 гадоў — 460 руб., даплата — 264 руб.; 14-15 гадоў --- 467 руб., даплата — 271 руб.

Яшчэ трэба ўлічваць курортны збор: ад22 руб. 45 кап. да 23 руб. 35 кап..

7 «ЗА», каб адпачыць у «Арыёне»:

1. Адзіны лагер у Віцебскай вобласці з вяроўчым паркам.

2. Ёсць унікальная магчымасць заняцца скалалажаннем на адным з лепшых скаладромаў ў Рэспубліцы Беларусь.

3. Вас чакае займальная гульня ў лазертаг.

4. Створаны разнастайныя аб’яднанні па інтарэсах.

5. Арганізавана пяціразовае збалансаванае харчаванне.

6. Лагер размешчаны ў экалагічна чыстым сасновым бары.

7. Ёсць магчымасць карыстацца Інтэрнэт-рэсурсамі (Wi-Fiбесплатно!).

Вы зможаце адкрыць для сябе атмасферу рамантыкі і прыгод, рэалізаваць сябе, раскрыць свае спартыўныя, творчыя, інтэлектуальныя здольнасці і таленты, стаць самастойнымі, набыць новых сяброў.

Лагер разлічаны на 100 мест. Для пражывання дзяцей падрыхтаваныя ўтульныя пакоі з новай мэбляй і новымі пасцельнымі рэчамі.

Аздараўленчы лагер «Арыён» — адзіны ў Віцебскай вобласці лагер з вяроўчым паркам і двума палігонамі для гульні ў лазертаг. Маецца стадыён з футбольным полем, валейбольнай пляцоўкай, спартыўным абсталяваннем. Паблізу лагера маецца крама.

У рамках работы лагерных зменаў арганізоўваюцца паездкі ў г. Гарадок для заняткаў па скалалажанні на адным з лепшых скаладромаў Беларусі і заняткаў па турысцка-прыкладным шматбор’і на спецыяльна абсталяванай эталоннай дыстанцыі для спаборніцтваў.

Наш адрас: 211551, Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Кабішча, вул. Зялёная, д.14б.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +3752139- 52601,+3752139- 43802.

Пераклад на родную мову рэдакцыі сайта.

Поўнасцю чытайце тут: http://haradoktour.by

Последние новости