haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

26.06.2019 19:00

416 просмотров

0 комментариев

Апытанне чытачоў нашых груп у сацсетках. Еўрапейскія гульні пазытыўна ўспрымаюцца толькі пятай часткай моладзі

У чэрвені месяцы ў нашых сацыяльных групах ВК і АК мы правялі апытанне аб адносінах да ІІ Еўрапейскіх гульняў. Дадзенае апытанне прагледзела больш 2200 чалавек і адказала крыху больш 100 чалавек.

Апытанне паказала, што адносіны да ІІ Еўрапейскіх гульняў залежаць ад узроста чытача. Так у больш маладзейшай сацыяльнай сетцы УКантакце, дзе прагаласавала 76 чалавек, каля 40% адказаўшых пазітыўна аднеслася да гульняў. Толькі палова з іх пашкадавала, што не маюць грошаў, каб з’ездзіць на гульні – 21,05%.

Пры гэтым амаль кожны сёмы – 13,16% лічыць, што ІІ Еўрапейскія гульні – “забаўка для кіраўніка краіны“, “гульні не цікавяць, бо маю іншыя праблемы” -- 19.74 %. І больш чвэрці апытаных – 26,32%, што гульні – “марнае выдаткаванне народных грошаў”.

Іншае размеркаванне варыянтаў адказаў сярод чытачоў з Аднакласнікаў, дзе прыняла удзел у апытанні толькі 25 чалавек з тысячы, якія прагледзілі апытанне на працягу шасці дзён. Тут такое размеркаванне галасоў наконт адносінаў да ІІ Еўрапейскіх гульняў. Так “пазітыўныя” – ў 12%, “ пазітыўныя, але няма грошаў, каб з’ездзіць на іх” -- 8%, “забаўка для кіраўніка краіны” -- 12%, “марнае выдаткаванне народных грошаў” -- 20%, “гульні не цікавяць, бо маю іншыя праблемы” -- аж 48% удзельнікаў апытання.

З нашага апытання вынікае, што Еўрапейскія гульні 2019 году ў Беларусі цікавы з большага іх арганізатарам, а большасць нашых чытачоў скептычна ставіцца да іх і наракае на цяжкае жыццёвае становішча не залежна ад ўзроста. Бо галасавалі ў нас тыя, хто дасягнуў 18 гадоў адпаведна сваіх кантактных даных.

Л. Антонаў

Последние новости