haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

30.06.2019 21:39

389 просмотров

0 комментариев

Ці сапраўды чырвонае віно карыснае

Мала хто сёньня ня чуў, што чырвонае сухое віно піць карысна. Лічыцца, што яно абараняе людзей ад усіх відаў сардэчна-сасудзістых хваробаў — ад інфаркту да інсульту. Пра тое, наколькі такі стэрэатып абгрунтаваны, на сайце sharecare. com піша Крыстэн Стэрт.


Насамрэч, кажа Стэрт, справа не да канца ясная. Зьяўляецца ўсё больш навуковых доказаў, што карысьць чырвонага віна можа быць кампэнсаваная шкодай, якую арганізму наносіць алькаголь. Такую думку выказвае доктар мэдыцыны Патрысія Моліна з Цэнтру аховы здароўя ў Новым Арлеане (ЗША), зь якой пагутарыла журналістка.

Карысныя якасьці чырвонага віна

Навукоўцы назіраюць за тымі людзьмі, якія памяркоўна спажываюць віно і кажуць пра станоўчыя вынікі, але ня могуць пацьвердзіць навукова, што віно непасрэдна ўплывае на здароўе сэрца. Проста ў тых, хто памяркоўна п’е віно, менш праблем з сэрцам. Гэта рэальны факт.

Магчыма, кажа доктарка Моліна, удзельнікі дасьледаваньняў уплыву чырвонага віна на арганізм чалавека вядуць больш здаровы лад жыцьця. Тыя ж людзі, звычайна, трымаюцца Міжземнаморскай дыеты, актыўнага ладу жыцьця і ня маюць лішняй вагі.

Таксама варта ўлічваць, што памяркоўнае спажываньне алькаголю зьвязана з больш высокім сацыяльна-эканамічным статусам і, адпаведна, з доступам да якаснай мэдыцыны, што зьмяншае рызыку хваробаў.

Наколькі карысны расвэратрол

Насамрэч, колькасьць расвэратролу — асноўнага карыснага для сэрца хімічнага кампанэнта сухога віна — у любым келіху недастатковая для таго, каб аказаць карысны ўплыў на сэрца. Каб гэта адбылося, трэба спажываць чырвонае віно бутэльку за бутэлькай па некалькі штук у дзень.

Такая колькасьць алькаголю здольная нагэтулькі пашкодзіць печань і страўнікава-кішэчны тракт, што цалкам зьнішчыць усе карысныя эфэкты расвэратролу для здароўя.

Да таго ж, каб атрымаць карысьць ад расвэратролу, не абавязкова піць віно. Вялікая колькасьць гэтага рэчыва ўтрымліваецца ў чарніцах, журавінах, арахісе, фісташках і какаве, а таксама ў вінаградзе і вінаградным соку. Можа спажываць гэтыя прадукты бяз шкоды, якую наносіць здароўю алькаголь.

Пасткі алькаголю

Многія людзі, якія лічаць сябе памяркоўна п’ючымі, насамрэч спажываюць алькаголю больш, чым думаюць. Лічыцца, што ў сярэднім чырвонае віно ўтрымлівае 12% алькаголю. Але некаторыя гатункі каліфарнійскіх і аўстралійскіх вінаў маюць да 18% алькаголю, на што мы, звычайна, не зьвяртаем увагі.

Таксама тыя, хто ведае пра карысьць чырвонага віна, могуць думаць, што чым больш яны яго вып’юць, тым большую карысьць здароўю прынясуць. Гэта ня так.

Сёньня даказана, што алькаголь вельмі ўплывае на ўзьнікненьне некаторых відаў раку, у тым ліку, раку малочнай залозы, печані і поласьці роту. Уплывае алькаголь і на павышэньне крывянога ціску, што вельмі небясьпечна для сэрца. І, нарэшце, алькаголь павялічвае шанцы захварэць на дыябэт і здабыць псыхічныя праблемы, у тым ліку дэпрэсію і непакой.

Няўжо зусім ня піць

Вядома, ня трэба цалкам адмаўляцца ад віна. Лекары ставяць пытаньне інакш: ня трэба піць віно з мэтай атрымаць выгады для здароўя.

Рызыкі ад спажываньня алькаголю ў доўгатэрміновай пэрспэктыве пераважваюць усе яго карысныя якасьці. А некаторыя людзі маюць і проціпаказаньні, зьвязаныя з хранічнымі хваробамі, цяжарнасьцю, працай і т. д.

Доктарка Патрысія Моліна кажа, што спажываньне алькаголю можа быць, калі ваша здароўе дазваляе, прыемным задавальненьнем. Але ставіцца да алькаголю трэба адказна і памяркоўна.


Последние новости