haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

04.07.2019 08:43

873 просмотра

0 комментариев

У Гарадку адбылося свята «Жыві і квітней, мая Беларусь» да 75-годдзя Вызвалення. Фота, відэа

3 ліпеня ў Гарадку адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусі і 75 — годдзю Вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: «Жыві і квітней, мая Беларусь»

3 ліпеня 2019 года выдалася халаднаватым, але гэта не сапсавала святочны настрой удзельнікаў свята «Жыві і квітней, мая Беларусь», якое адбылося ў цэнтры Гарадка.

Свята пачалося з ускладанне гірлянды Славы да памятнага знака 12-ці воінскіх частак і злучэнняў, якія вызвалялі Гарадок каля Гарадоцкага райвыканкама.

Потым калона працоўных калектываў, арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна прайшлі патрыятычным шэсцем «Беларусь памятае!» па вуліцы Савецкай.

На цэнтральнай плошчы адбылося ўскладанне гірлянды Славы і вянка ўдзячнасці ад Гарадоцкага райвыканкаму і Гарадоцкага Савета дэпутатаў да вечнага агню на мемарыяльным комплексе «Няўміручасць».

Удзельнікі свята таксама ўшанавалі памяць загінулых ускладанне кветак да могілак на мемарыяле.

Пасля гэтага з песні «Куточак Беларусі» ў выкананні Ліліі Рэзкінай пачалося свята «Жыві і квітней, мая Беларусь».

На свяце старшыня Гарадоцкага райвыканкаму П.П. Карабач звярнуўся з віншавальнай прамовай да ўдзельнікаў свята.

Далей гледачам быў прапанаваны розныя канцэртныя нумары ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці Гарадоцкага раёна.

Пад час канцэрта адбылася прэзентацыя Кнігі Славы Гарадоцкага раёна, ўшанаванне працоўных дынастый і акцыя «Салют, Перамога!».

У гэты ж час на цэнтральнай плошчы і каля яе была разгорнута выстава-прэзентацыя дасягненняў прадпрыемстваў, арганізацый і устаноў раёна «75 гадоў пад мірным небам», якая працавала з самага ранку.

Удзельнікі свята ў гарадскім скверы маглі пабачыць працу інтэрактыўных пляцовак пад назвай «Гарадоччына партызанская»: «Рэтра — Гарадок», «Партызанская застава», «Палявая кухня», «Лясная школа», «Сыходзілі ў паход партызаны», «Чырвоны куток», «Партызанскі медсанбат», «Пра вайну мы даведаліся з кніг», «Аб чым маўчыць Шчалбоўскі лес» і пазнаёміцца з гісторыяй партызанскага руху на Гарадоччыне, адпачыць разам з артыстамі мастацкай самадзейнасці Гарадоцкай птушкафабрыкі.

Вечарам свята прадоўжылася на цэнтра

льнай плошчы і завяршылася святочным феёерверкам.

Леанід Гаравы.

Последние новости