haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

09.07.2019 17:49

769 просмотров

0 комментариев

«Дзяцей шкада, зусім маленькія». Тысячы людзей на пахаваньні ахвяраў аварыі ў Белаазёрску. Фота

У аўторак 9 ліпеня прайшло разьвітаньне з ахвярамі аўтамабільнай аварыі, у якой загінулі пяцёра, у тым ліку трое дзяцей. На вуліцы Белаазёрску выйшлі тысячы чалавек.

Аварыя здарылася ў нядзелю 7 ліпеня. Бездарожнік «Мэрсэдэс», якім кіраваў нецьвярозы 31-гадовы мясцовы жыхар, зьляцеў з дарогі на закругленьні і ўпаў у канал. У машыне было 10 чалавек.

/**/ /**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Яны тут увесь дзень насіліся на гэтай машыне». Рэпартаж зь Белаазёрску, дзе ў аўтааварыі загінулі пяць чалавек

Разьвітаньне з ахвярамі аварыі прайшло ў белаазёрскай царкве ўдзень 9 ліпеня. Трапіць на адпяваньне змаглі ня ўсе — да царквы прыйшлі некалькі тысяч чалавек. Ня ўсе яны змаглі зьмясьціцца нават на дзядзінцы, людзі стаялі паабапал вуліцаў і за царкоўнай агароджай.

Труны зь целамі загінулых везьлі па вуліцах Белаазёрску. Сябры 21-гадовага Паўла, які ня змог выбрацца з багажніка затанулага аўтамабіля, несьлі труну зь ягоным целам на руках.

«Зусім малады хлопец, 21 год усяго, — расказала Свабодзе знаёмая сям’і загінулага. — Ён толькі з войска вярнуўся, яшчэ, здаецца, нават і на працу не ўладкаваўся. Нармальны хлопец, як усе. Ніякі ня п’яніца. Каб ня гэты багажнік... Ён бы выбраўся з машыны, каб не ў багажніку ехаў. А так... Куды там было».

Цела Ірыны Бярнацкай і яе дачкі Марыі да царквы прывезьлі з жалобнай працэсіяй ад школы № 3, дзе вучылася дзяўчынка. Напярэдадні там жа адбывалася разьвітаньне. У жалобнай цырымоніі ўдзельнічалі вучні школы і настаўнікі.

/**/ /**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Сотні людзей прыйшлі разьвітацца зь дзецьмі, якія загінулі каля Белаазёрску. ФОТА

«Дзяцей шкада, зусім маленькія дзеці, — гаворыць суседка Кацярыны, якая ў аварыі страціла дваіх дзяцей. — Мы ў адным доме жывём на Леніна, я знаю яе, і дзяцей знала. Вялікая бяда, увесь горад ведае, паглядзіце, колькі тут людзей. Так дзяцей шкада. Дарослыя ведаюць, што робяць, а дзеці тут пры чым».

Падчас цырымоніі разьвітаньня рух на некалькіх вуліцах побач з царквой быў спынены. Як гавораць жыхары Белаазёрску, трагедыя моцна закранула амаль кожнага жыхара 12-тысячнага гораду. Многія былі знаёмыя зь сем’ямі ахвяраў і тых, каму ўдалося выратавацца.

Пахаваньне адбудзецца ўвечары 9 ліпеня на белаазёрскіх могілках.

Последние новости