haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

04.08.2019 13:41

306 просмотров

0 комментариев

Каля вадаёмаў на Гарадоччыне скралі два мабільных тэлефона

Следчыя Гарадоцкага аддзела Следчага камітэта даследуюць дзве крымінальныя справы наконт нядбайных адносін гаспадароў да маёмасці, якія прывялі да крадзяжу мабільных тэлефонаў.

Першая справа распачалася ў сярэдзіне чэрвеня, калі ў міліцыю звярнуўся грамадзянін і распавёў пра тое, як ён вырашыў пакупацца ў Гаражанцы і пасля купання пакінуў на беразе пінжак са сваёй маёмасцю. Калі ж праз некалькі дзён ён успомніў пра пінжак, то на беразе Гаражанкі пінжак яго застаўся. Але з пінжака знік мабільнік, гадзіннік і грошы. Агульная шкода ад «купання на славу» склала 679,79 рубля.

Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па ч.1 арт. 205 Крымінальнага кодэксу — крадзёж, але шанцаў знайсці выкрадальніка маёмасці малавата.

Мала шанцаў знайсці выкрадальніка мабільніка і з незачыненага аўто на беразе возера Медзісна і ў следчых, якія вядуць гэтую справу. На беразе гэтага вадаёма яшчэ адзін нядбайны гаспадар пакінуў адкрытым аўто, а потым заявіў пра крадзёж з незачыненага аўто мабільніка на суму 200 рублёў.

У гэтым выпадку таксама распачата крымінальная справа пра крадзёж. Але следчыя раяць найперш самім грамадзянам не страчваць пільнасць і не пакідаць сваю маёмасць без нагляду.

Па матэрыялах Гарадоцкага РАСК са старонак газеты «Гарадоцкі веснік».

Фота ілюстратыўнае.

Л. Антонаў

Последние новости