haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

13.08.2019 18:00

292 просмотра

0 комментариев

Супрацоўнікі міліцыі шчыльна кантралююць сельгаспрадпрыемствы Гарадоцкага раёна

Для прадухілення злачынных замахаў на маёмасць сельгасгаспадарак, выяўлення фактаў карупцыі і безгаспадарчасці з боку адказных асоб, недапушчэння парушэнняў працоўнай дысцыпліны створаны маніторынгавыя групы, у склад якіх увайшлі вартавыя парадку з тэрытарыяльных АУС і УУС. За амаль месяц на Віцебшчыне выкрылі каля 20 нячыстых на руку работнікаў і ахвотных да чужога дабра мясцовых жыхароў. Ім не ўдалося выйсці сухімі з вады.

— Аператыўнікі службы БЭЗ першарадную ўвагу надаюць стане сельгастэхнікі, яе захаванасці і правільнасці эксплуатацыі. За ліпень праверылі каля 29 тысяч адзінак, у тым ліку камбайны, трактары, легкавыя і грузавыя аўтамабілі, пагрузчыкі. 77 адсоткаў з іх на канец гэтага месяца былі гатовыя выйсці ў поле. Лічбы ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі невысокія, але ў большасці выпадкаў агрэгатаў для хуткай уборкі ўраджаю хапае, — падкрэслівае палкоўнік Дзмітрый Мехаў.

... У Гарадоцкім раёне функцыянуе чатыры гаспадаркі. Падчас гарачай пары мясцовыя супрацоўнікі міліцыі выявілі шэраг парушэнняў і склалі дзевяць уяўленняў для іх ліквідацыі. Каб даведацца, ці прынялі кіраўнікі да ведама рэкамендацыі, Дзмітрый Мікалаевіч пабываў на мехдворах.

— На Гарадоцкай зямлі мала сельгаспрадпрыемстваў, таму асабістаму складу па сілах вывучыць абстаноўку. Цікавімся ўмовамі захоўвання ТМК, правяраем арганізацыю выпуску транспарту на лінію, глядзім, як праходзяць медыцынскі кантроль вартаўніка і кіроўцы. За апошнія пару тыдняў супрацоўнікі выкрылі двух нядбайных працаўнікоў, якія дазволілі сабе выконваць абавязкі падшафэ, а таксама выявілі два факты крадзяжу сельгаспрадукцыі, — распавядае начальнік РАУС падпалкоўнік міліцыі Андрэй Патапенка, які асабіста наведваўся ва ўсе арганізацыі.

— Як правіла, дырэктара прыслухоўваюцца да заўвагаў і наводзяць парадак. Стараемся аказваць ім садзейнічанне ва ўборцы ўраджаю, інспектары ДАІ суправаджаюць тэхніку ў палі, а ўчастковыя наведваюць працаўнікоў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі, каб абразуміць іх.

На тэрыторыі УП «Паўночны», куды перш за ўсё накіраваўся Дзмітрый Мехаў з першым намеснікам начальніка РАУС — начальнікам КМ падпалкоўнікам міліцыі Леанідам Навіцкім, яшчэ некалькі гадоў таму не адчувалася гаспадарскай рукі. Але з таго часу пачала працаваць сістэма захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, аднак болевыя кропкі засталіся. Прычым істотныя галоўны інжынер падазраецца ў крадзяжы запчастак.

— Шэраг спісанай тэхнікі не разукамплектавалі, а на пагрузчыку, сеялкі і касілкі адсутнічаюць інвентарныя нумары, што можа прыцягнуць аматараў лёгкай нажывы. Мясцовыя вартавыя парадку зрабілі кіраўнікам заўвагу, аднак тыя не спяшаюцца выконваць рэкамендацыі, — канстатуе Д. Мехаў.

Пад дробны дождж кіпіць праца на мехдвары РДУП «Вулішыцы-Агра» Віцебскага аддзялення БЧ, дзе механізатары «чаруюць» над жалезнымі конямі.

— На жаль, ёсць праблема з палівам і машыны не могуць выйсці ў палі. Але падначаленыя не б’юць лынды, а займаюцца рамонтам тэхнікі, — тлумачыць галоўны інжынер Міхаіл Фамін.

Па словах Міхаіла Уладзіміравіча, ён узяў на аловак ўсе крытычныя заўвагі, зробленыя супрацоўнікамі міліцыі, і па меры магчымасцяў ліквідаваў парушэнні ў агароджы залатаць дзіркі, наладжана вулічнае асвятленне, абсталявана пляцоўка для захоўвання металалому. Яго словы пацвярджае Леанід Навіцкі. Ён падкрэслівае, што тут строга і з працоўнай дысцыплінай выбарачна правяраў работнікаў з дапамогай алкотестера — без заўваг.

Поўнасцю інфармацыія тут https://vitebsk.mvd.gov.by/ru/news/823

Последние новости