haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

17.08.2019 09:53

214 просмотров

0 комментариев

У МУС паведамілі пра затрыманне ў Віцебскай вобласці былога міліцыянера-аферыста

Праз чатыры гады пасля звальнення з органаў унутраных спраў (за фальсіфікацыю пратакола) ён прадстаўляўся даішнікам.

У былога супрацоўніка ДПС ДАІ захоўвалася форма і ён ёй скарыстаўся — прапанаваў 19-гадоваму ўраджэнцу Віцебска дапамогу ў атрыманні пасведчання кіроўцы за пэўнае ўзнагароджанне. Мужчына быў у форме, паказаў не службовае пасведчанне, а бэйдж. Ён атрымаў 600 рублёў і 100 долараў, але ў экзаменацыйную камісію ў ДАІ грошы не збіраўся перадаваць, пакінуў іх сабе.

Таго ж хлопца былы міліцыянер пераканаў прадаць яму ў растэрміноўку аўтамабіль, пакінуў распіску, у якой абяцаў за тры месяцы заплаціць усю суму. Але не заплаціў.

15 жніўня аферыста затрымалі. У дачыненні яго распачалі дзве крымінальныя справы за падбухторванне да дачы хабару і махлярства. Вядома, што раней экс-міліцыянер ужо быў асуджаны па артыкуле «Прысваенне або растрата».

https://euroradio.fm

Последние новости