haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

22.08.2019 07:15

176 просмотров

0 комментариев

За 11 дзён ДАІшнікі злавілі 14 000 кіроўцаў, якія ездзілі без тэхагляду

З 7 да 17 жніўня падчас прафілактычнай акцыі «Дзяржтэхагляд» ДАІ выявіла больш за 14 000 аўтаў без тэхагляду, паведаміў в.а. кіраўніка ДАІ Аляксандр Цагельнік.

«Падчас штодзённых рэйдавых мерапрыемстваў выяўлена звыш за 14 тысяч фактаў эксплуатацыі транспартных сродкаў без дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, у тым ліку 4300 фактаў паўторнай эксплуатацыі цягам года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання», – цытуе Цагельніка belta.by.

Сярод парушальнкаў ёсць і юрыдычныя асобы ды ІП – 441 факт эксплуатацыі без тэхагляду, у тым ліку 157 паўторных на працягу года.

«За допуск да ўдзелу ў дарожным руху транспарту без дазволу да адказнасці прыцягнуты 282 службовыя асобы», – дадаў прадстаўнік УДАІ МУС.



Ад пачатку года ДАІ злавіла 200 000 кіроўцаў без тэхагляду

Такія прамежкавыя вынікі ўзмоцненага праверання аўтаў, якое ладзіць на беларускіх дарогах ДАІ.

https://belsat.eu/

Последние новости