haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

23.08.2019 20:26

262 просмотра

0 комментариев

374 даляры заробку, скарачэньне насельніцтва, закрыцьцё школ. Як жыве «беларускі рай», дзе так спадабалася Лукашэнку

21 жніўня кіраўнік краіны наведаў Іўе, дзе ня быў 11 гадоў, і застаўся вельмі задаволены ўбачаным. Але Белстат сьцьвярджае, што там ня ўсё добра.

Кіраўнік краіны працягвае паездкі па Беларусі. Пасьля шумнага разносу праваахоўнікаў Лукашэнка паехаў у Іўе. Як ён сам прызнаўся, ад гэтага Лукашэнку адгаворваў кіраўнік гродзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Краўцоў. Але візыт усё ж адбыўся. Пабачаным Лукашэнка застаўся надзвычай задаволены.

«Шчыра скажу, вы мяне прыемна зьдзівілі, — сказаў кіраўнік краіны на сустрэчы з жыхарамі Іўя. — Я думаў, прыеду цяпер у Іўе, а там якая-небудзь цёмная вёска ці заняпалы горад. Калі прыехаў на гэты курорт, я губэрнатару кажу: „Ты наогул малайчына! І гэта ж ня зробіш да прыезду. Я другі раз за апошні тыдзень трапляю ў рай“».

/**/ /**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Беларускія татары памятаюць Вітаўта. Рэпартаж зь Іўя — самага мусульманскага мястэчка Беларусі

Першым «раем» былі Старыя Дарогі, якія Аляксандар Лукашэнка наведаў 16 жніўня. Свабода пагартала выдадзены Белстатам зборнік «Рэгіёны Беларусі 2018», каб зразумець, якім павінен быць сапраўдны беларускі рай.

374 даляры заробку

Менавіта столькі, згодна афіцыйнай статыстыцы, у сярэднім зарабляў жыхар Івейскага раёну сёлета ў ліпені. І гэта яшчэ нядрэнна, бо ў 2016-м было толькі 244. Але ўсё яшчэ далёка ня толькі да Менску і Горадні, але нават і да іншых раёнаў Горадзенскай вобласьці, дзе сярэдні заробак прыкладна на 20% большы.

У Старадароскім раёне, дзе кіраўніку краіны таксама вельмі спадабалася, людзі зарабляюць у сярэднім 420 даляраў у месяц. Для параўнаньня — афіцыйны сярэдні заробак у Шклоўскім раёне складае 407 даляраў, у Менску — 750. У Беларусі афіцыйны сярэдні заробак у чэрвені 2019 году дасягнуў 527 даляраў.

/**/ /**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Заробак 300 рублёў лічыцца добрым» Рэпартаж са Старых Дарог, дзе найменш беспрацоўных

Скарачэньне насельніцтва

Іўе — адзін з самых маладых беларускіх гарадоў. Такі статус райцэнтар атрымаў толькі ў 2000 годзе, раней Іўе лічылася пасёлкам гарадзкога тыпу. Па стане на канец 2017 году ў Івейскім раёне пражывала крыху больш за 23 тысячы чалавек, 9 тысяч зь якіх — у самім Іўі. З 2010 году колькасьць насельніцтва ў раёне скарацілася на 4,5 тысячы чалавек. Зь іх больш за 400 прыпадаюць на райцэнтар. З такімі тэмпамі праз 35 гадоў у Івейскім раёне Лукашэнку прывітаць ужо ня будзе каму.

У Старадароскім раёне статыстыка выглядае лепш, там мінус 2,5 тысячы чалавек з 2010 году. Тое самае ў родным для Лукашэнкі Шклоўскім раёне. У Менску насельніцтва стабільна расьце. У сярэднім на 15 тысяч чалавек у год.

/**/ /**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Мінус 19 тысяч чалавек: на столькі скарацілася насельніцтва Беларусі за паўгода сёлета

Школы і бальніцы

З 2011 году ў Івейскім раёне закрылі 4 школы, цяпер іх там 15. Колькасьць вучняў у «беларускім раі» за гэты ж час скарацілася на 600 чалавек — з 3200 да 2600. У Старадароскім раёне школы таксама пакрысе закрываюць — мінус тры за сем апошніх гадоў. Пры гэтым колькасьць вучняў застаецца стабільнай — 2400 чалавек.

Для параўнаньня — у Шклоўскім раёне за дзесяць гадоў закрылася толькі адна школа. Лічба вучняў за той жа час практычна не зьмянілася — стабільна каля 3 тысяч. У Менску колькасьць сярэдніх школ пастаянна расьце. З 264 у 2010 годзе да 278 у 2017-м.

Лячыцца ў Іўі ўсё складаней. З 2010 году колькасьць ложкаў у бальніцах скарацілася з 276 да 201 (са 100 да 87 на кожныя 10 тысяч чалавек). У Старых Дарогах з гэтым таксама няпроста. Мінус 60 бальнічных ложкаў за восем гадоў і 92 на кожныя 10 тысяч чалавек у 2017-м.

Хаця, калі параўноўваць са Шклоўскім раёнам і нават Менскам, то ўсё ня так і дрэнна. Там у 2017 годзе было ўсяго 68 бальнічных ложкаў на 10 тысяч чалавек. У сталіцы гэты паказчык роўны 72.

Затое ў Менску значна лепш зь лекарамі — 50 спэцыялістаў на кожныя 10 тысяч насельніцтва. У «райскім» Іўі — толькі 28. Прыкладна столькі ж лекараў у Старадароскім раёне. На Шклоўшчыне горш — усяго 24.

/**/ /**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

720 машын хуткай дапамогі, 3 лякарні. На што б хапіла грошай, якія пойдуць на Эўрагульні

Жыльлё

Тэмпы будаўніцтва жыльля ў Івейскім раёне, як і колькасьць насельніцтва, пастаянна зьніжаюцца. У 2017 годзе там пабудавалі толькі 64 новыя кватэры (у 2010-м было 134). Адпаведна, на кожную тысячу чалавек прыпадае толькі 2,8 новай кватэры (у 2010 было 4,8). У Старадароскім раёне амаль такая ж сытуацыя — 64 пабудаваныя ў 2017 годзе кватэры і 3,3 новай на кожную тысячу насельніцтва.

У Шклоўскім раёне горш. Там у 2017 годзе пабудавалі 57 новых кватэр (у 2010-м было 270). Гэта ўсяго 2 кватэры на кожную тысячу чалавек. У Менску са зразумелых прычын будуюць значна больш новага жыльля. Пры гэтым больш ня толькі па агульнай колькасьці (10,6 тысячы новых кватэр у 2017 годзе), але і па колькасьці на кожную тысячу жыхароў гораду — 5,3.

Як жывецца ў «райскім» Івейскім раёне

  • Заробак — 374 даляры ў месяц. (У Менску — 750, сярэдні па Беларусі — 527.)
  • Людзі — мінус 4500 чалавек за восем гадоў.
  • Школы — мінус 4 школы за сем гадоў і на 400 вучняў менш.
  • Бальніцы — 87 бальнічных ложкаў на 10 тысяч чалавек
  • Кватэры — 64 новыя кватэры ў 2017 годзе (у 2010-м было 134)

Сталі сьведкам падзеі? Зьнялі эксклюзіўнае фота ці відэа? Дасылайце ў Тэлеграм нашаму рэдактару

@SvabodaBelarus Ананімнасьць гарантуем
/**/ /**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка пераблытаў Крупкі і Капыль. І папрасіў БТ выбачыцца за «грубую» памылку

Последние новости