haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

27.08.2019 18:04

233 просмотра

0 комментариев

Якасць школьнай адукацыі ў Беларусі па меркаванню нашых чытачоў робіцца горш

На мінулым тыдні наша рэдакцыя правяла апытанне чытачоў сваіх груп у Укантакце і Аднакласніках па пытанню: «Як па-вашаму, якасць школьнай адукацыі ў Беларусі паляпшаецца ці горшае?». Апытанне завершана 26 жніўня.

Чытачам на выбар былі прапанаваны наступныя варыянты адказаў: «паляпшаецца», «горшае», «не змяняецца», «залежыць ад школы», «мне ўсё роўна».
У групе УК адказала 55 чалавек і меркаванне падзяліліся так.
Найбольшая колькасць — 41.82 % выказалася за тое, што адукацыя «горшае». Якасць адукацыі звязалі з залежнасцю ад школы 29.09% апытаных рэспадэнтаў. Абыякавымі да гэтага пытання быў кожны сёмы ўдзельнік апытання — 14.55%, а кожны дзесяты лічыць, што якасць адукацыі не зменяецца — 10.91%. І толькі 3.64% апытаных палічылі, што якасць адукацыі палепшылася. Усяго дадзенае апытанне прагледзела больш 1400 чалавек, а адказала менш 4%.
Падобнае апытанне ў Аднакласніках выклікала яшчэ меншую зацікаўленасць і ў ім прыняла ўдзел 16 чалавек, галасы якіх размеркаваліся так: «паляпшаецца — 0%», «горшае — 50%», «не змяняецца — 18.8%», «залежыць ад школы — 25%», «мне ўсё роўна — 6.2%».
Дадзеныя апытанні сведчаць, што абсалютная большасць чытачоў нашых груп не бачаць паляпшэння якасці школьнай адукацыі, а назіраюць яе пагаршэнне або застыласць працы. Праўда, каля чвэрці апытальнікаў якасць працы ставяць у залежнасць ад працы педагагічнагша калектыву.
І сапраўды асоба настаўніка ва ўсе часы вызначае якасць адукацыі. А дзяржсістэма кіравання адукацыяй можа спрыяць росту гэтай якасці або пагаршаць яе, як і назіраецца ў нашай краіне апошнія дзесяцігоддзі.
Фота ілюстратыўнае.

Л. Антонаў

Последние новости