haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

07.09.2019 15:19

165 просмотров

0 комментариев

Агульная сума, на якую былі набыты прафсаюзныя падарункі па ўсяму раёну, перавысіла аж адзін абяцаны заробак

Да новага навучальнага году ў раёне прайшла дабрачынная акцыя «Прафсаюзы — дзецям». У межах акцыі 11 прафсаюзны’ арганізацый, чатырох галіновых прафсаюзаў і пяць прадпрымальнікаў аказалі дапамогу дзеткам і бацькам на суму большую за 500 даляраў. Тую суму, якую ў сярэднім абяцаў плаціць штомесячна Лукашэнка яшчэ дзесяць гадоў назад.

«Гарадоцкі веснік» 6 верасня распавёў пра гэта ў рэпартажы «Дзень ведаў на малой радзіме»: «Прафсаюзныя арганізацыі раёна аказалі дапамогу па падрыхтоўцы выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра і цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання да новага навучальнага года ў рамках бесперапыннай рэспубліканскай дабрачыннай акцыі „Прафсаюзы — дзецям“.
Члены прафсаюзаў ЦРБ, лясгаса, прадстаўніцтва „Белдзяржстрах“, ЦУАСП, птушкафабрыкі, ГПКіЦС, ГДАТК, КУСГП ім. Свярдлова, ПТП „Бразерс“, працоўны калектыў натарыяльнай канторы Гарадоцкага раёна, афіцэры і служачыя в / ч 94017, а таксама райкамы прафсаюзаў работнікаў АПК, работнікаў адукацыі і навукі, работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў набылі канцылярскія прыналежнасці, прадметы асабістай гігіены, развіваючыя гульні і цацкі. Акрамя таго ўдзел у дабрачыннай акцыі прынялі індывідуальныя прадпрымальнікі Яўгенія Даўгалёва і Леанід Зязюля, дырэктары прыватных прадпрыемстваў „Смол-Сіці“ Святлана Якаўлева, „Сафі-Парфума“ Алеся Юрчыкава, „ДСТтрэвл“ Зміцер Захараў.
Ужо 30 жніўня восем выхаванцаў СПЦ Гарадоцкага раёна атрымалі падарункі ад сваіх шэфаў. У сваю чаргу дзеці прынялі ўдзел у конкурсе раённага аб’яднання прафсаюзаў „Я малюю лета“ і ўручылі гасцям малюнкі ў знак падзякі.


Як адзначае старшыня райаб’яднання прафсаюзаў Ірына Аркадзьеўна Дарошчанка, асаблівасцю правядзення гэтай акцыі стала тое, што акрамя дапамогі ў калектывах шматдзетным і іншым катэгорыям работнікаў, прафсаюзныя арганізацыі звярнулі позірк на дзетак, якія знаходзяцца ў няпростай жыццёвай сітуацыі. Прыярытэт быў аддадзены індывідуальнаму падыходу, г. зн. для кожнага дзіцяці склалі пералік неабходных менавіта яму тавараў, альбо аказалі грашовую дапамогу ягоным бацькам. Агульная сума, на якую былі набыты прафсаюзныя падарункі, перавысіла парадку 1100 рублёў.»
Л. Антонаў
Пераклад на родную мову — рэдакцыі сайта
Паводле: http://www.garadvest.by

Последние новости