haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

13.09.2019 19:14

839 просмотров

0 комментариев

Гарадоцкі суд вынес прысуд за збіццё цяжарнай сужыцелькі паведамляе Гарадоцкая пракуратура

Зусім нядаўна ўступіў у законную сілу прысуд суда Гарадоцкага раёна ў дачыненні да трыццаціпяцігадовага жыхара Гарадка, які сістэматычна наносіў пабоі і збіваў сваю сужыцельку.

Так, у дачыненні да хатняга тырана пракуратурай раёна была распачата крымінальная справа па ч.1 ар.154 КК Рэспублікі Беларусь і для далейшага папярэдняга расследавання накіравана ў Гарадоцкі следчы камітэт.

Следствам устаноўлена, што на працягу доўгага перыяду часу мужчына пасля сумеснага распівання спіртных напояў з жанчынай падчас сварак, сістэматычна збіваў дзяўчыну, прычыняючы ёй пабоі і цялесныя пашкоджанні. Не спыніў яго і той факт, што любімая чакала дзіцяці. У адзін з дзён чарговага застолля, знаходзячыся ўсё ў тым жа п’яным чадзе, мужчына ў ходзе сваркі, што ўзнікла з асабістай непрыязнасці, нанёс заведама для яго цяжарнай сужыцельцы не менш за 2 удараў рукамі ў твар. Потым «рамеа» паваліў яе на зямлю, пасля чаго стаў наносіць ўдары нагамі па целе і руках. Далей гвалтаўнік утрымліваў жанчыну рукамі за твар і шыю, прычыніўшы сваімі дзеяннямі апошняй цялесныя пашкоджанні.


Трэба адзначыць, што мужчына і раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, у тым ліку і за аналагічнае злачынства, аднак, належных высноў для сябе не зрабіў, на шлях выпраўлення не ўстаў, што і прывяло да здзяйснення новага злачынства.

У судовым пасяджэнні пацярпелая прасіла суд не караць любімага. Жанчына казала, што даравала яму, што вінаватая сама, маўляў, усяму віной яе выбухны характар, а без яго цяпер не ўяўляе свайго жыцця.

Суд Гарадоцкага раёна прызнаў мужчыну вінаватым у сістэматычным нанясенні пабояў, здзейсненым у дачыненні да заведама для вiнаватага цяжарнай жанчыны асобай, якая раней была асуджана за катаванне. У адпаведнасці з ч.2 ар.154 КК Рэспублікі Беларусь, з улікам пазіцыі дзяржаўнага абвінаваўцы, суд прысудзіў да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Паводле: http://gorodok.vitebsk-region.gov.by

Пераклад рэдакцыі сайта на родную мову.

Фота ілюстратыўнае.

Последние новости