haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

07.10.2019 16:27

292 просмотра

0 комментариев

Навучэнцы Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа паспяхова выступілі на міжнародным конкурсе аратых у Эстоніі

Навучэнцы Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа ўпершыню прынялі ўдзел у прэстыжным міжнародным конкурсе маладых аратых ў Эстоніі ў г. Олуствэры.


Спаборніцтвы, на якія з’ехаліся больш за 20 каманд з 15 краін, уключаючы Іспанію, Галандыю, Францыю, Германію, Літву, Латвію, Эстонію і іншыя, прайшлі на базе Олуствэрскай школы абслугоўвання і эканомікі сельскай гаспадаркі, з якой гарадоцкі каледж падтрымлівае сувязі ў рамках дамовы аб супрацоўніцтве .

Беларусь прадставілі будучыя тэхнікі-механікі, а цяпер навучэнцы чацвёртага курса Іван Мельнік, Руслан Аліеў і Арцём Катовіч. Згодна з лёсаваннем для выканання палявых работ Гарадоцкаму трыо дастаўся айчынны трактар «Беларус», а плуг — імпартны, незнаёмы, што ўскладніла задачу. Нягледзячы на гэта, пятае месца нашы землякі занялі ў камандным заліку і Арцём Катовіч — у індывідуальным. Пасля была магчымасць азнаёміцца з узорамі сельгастэхнікі лепшых еўрапейскіх прадпрыемстваў-вытворцаў.

Па словах намесніка дырэктара каледжа па вучэбна-метадычнай рабоце Уладзіміра Шляхто, конкурс паслужыў для рабят добрым урокам і стымулам. З улікам іх дэбютнага вопыту да наступных міжнародных спаборніцтваў аратых будзе рыхтавацца чарговая каманда навучэнцаў.
Фота носіць ілюстрацыйны характар.
Галіна Шпакоўская, «Віцебскія весці».
Пераклад на родную мову — рэдакцыі сайта.

Последние новости