haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

16.10.2019 18:04

481 просмотр

0 комментариев

У Гарадку адбыліся тактыка-спецыяльныя вучэнні на аб’екце жыццезабеспячэння — цэнтральнай кацельнай

Сёння на аб’екце жыццезабеспячэння, цэнтральнай кацельні горада Гарадка, праведзены тактыка-спецыяльныя вучэнні, у якіх прыняла ўдзел пажарная аварыйна-выратавальная часць № 1 Гарадоцкага раённага аддзела па НС.

Перад пачаткам вучэнняў у рамках акцыі «За бяспеку разам» намеснік начальніка Гарадоцкага РАНС Сураўнёў Юрый Пятровіч правёў заняткі з персаналам аб’екта па дзеяннях у розных сітуацыях, выступіў перад работнікамі аб’екта, дзе агучыў пытанне неасцярожнага абыходжання з агнём.
З мэтай недапушчэння гібелі і траўматызму дзяцей на пажарах Юрый Пятровіч нагадаў усім работнікам пра недапушчальнасць пакідання малалетніх дзяцей без нагляду, даў вычарпальныя адказы на ўсе зададзеныя пытанні.

Паводле задумы вучэнняў адбыўся выбух ацяпляльнага катла з наступным гарэннем унутры кацельні на плошчы 100 кв.м., дзе маюцца 2 пацярпелых з ліку абслугоўваючага персаналу. Работнікі кацельні па тэлефоне 112 паведамляе пра пажар дыспетчару цэнтра аператыўнага кіравання Гарадоцкага раённага аддзела па НС і прыступае да самастойнага тушэння пажару.


Ратавальнікі, якія прыбылі да месца НС, стварылі баявыя ўчасткі, правялі выратаванне і эвакуацыю пацярпелых, арганізавалі тушэнне пажару і абарону сумежных памяшканняў.
У ходзе правядзення вучэнняў умоўны пажар быў аператыўна лакалізаваны і ліквідаваны. З пастаўленай задачай адміністрацыя аб’екта, работнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях, службы ўзаемадзеяння справіліся паспяхова.



Мэтай правядзення тактыка-спецыяльных вучэнняў з’яўляецца навучанне асабістага складу тактыцы тушэння пажараў, адпрацоўка пытанняў узаемадзеяння пры тушэнні пажараў з іншымі службамі раёна і навучанне абслугоўваючага персаналу дзеянням у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый.

Паводле інфо і фото: https://vitebsk.mchs.gov.by

Последние новости