— Ведаем, што прадстаўнікі міністэрства адукацыі ўсё ж такі прыехалі да вас. Якая была рэакцыя на вашую забастоўку?
— Мы сабраліся ўсе на забастоўцы, каб сказаць сваё меркаванне. Была навіна, што прыехалі людзі з Мінадукацыі, але калі шчыра, мы іх не засталі, яны прыехалі, калі ўжо ўся нашая забастоўка скончылася. Мы ўсе выказалі сваё меркаванне, у кожнага была магчымасць сказаць. Мы гэтым скарысталіся, і хачу сказаць вялікі дзякуй усім рабятам, якія прыйшлі, не спужаліся. Я ганаруся сваймі рабятамі, з каторымі я вучуся...
— На адным з вашых плакатаў было напісана: МІУ не прайшоў акрэдытацыю, ці ідэалогія не тая? А як Вы лічыце?
— Плакат маляваў я. У чым была задума. Мы бачылі рашэнне Кантролю якасці адукацыі, — падставаў для закрыцця ўніверсітэту і не працягнення акрэдытацыі няма. Адсюль з’яўляецца пытанне. У нас міністр адукацыі — ідэолаг-камуніст, таму маё асабістае меркаванне, што можа тут справа не ў адукацыйным працэсе, а ў нейкім ідэалагічным падтэксце, таму што выкладчыкі нашага ВНУ не абмежаваныя ніякімі рамкамі, яны даюць студэнтам тое, што студэнт хоча пачуць. У нас ёсць электронная база, а якой студэнты вучацца. То бок тое, што было сказана ў камісіі, што ў нас не хапае літаратуры, — у нас літаратура ў электронным выглядзе. І кожны студэнт можа ёю скарыстацца. Таму мой плакат быў пра тое, што наш універсітэт не падганяецца пад нейкія рамкі, ён адпавядае еўрапейскім стандартам, дзе студэнта цэняць...
Працяг размовы — у сюжэце.
Віталь Бабін belsat.eu