haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

12.11.2019 17:45

290 просмотров

0 комментариев

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел наведаў аграгарадок Бычыха

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел 11 лістапада пабываў у аг. Бычыха. Кіраўнік Беларускага экзархата ўпершыню прыехаў на Гарадоцкую зямлю, ён наведаў храм святой вялікапакутніцы Анастасіі Вызваліцельніцы і аддзяленне суправаджальнага пражывання Максімоўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, размешчаныя ў аграгарадку.

Напярэдадні мітрапаліт прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 30-годдзя аднаўлення Віцебскай дыяцэзіі і 30-годдзя служэння арцыбіскупа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя ў сане, якія прайшлі ў Свята-Успенскім кафедральным саборы ў абласным цэнтры.

Візіт Высокапраасвяшчэннейшага Паўла стаў сапраўдным падарункам для праваслаўных вернікаў не толькі Бычыхі, але і бліжэйшых вёсак. Прыняць удзел у мерапрыемстве прыехалі і вернікі з раённага цэнтра, прадстаўнікі раённай і мясцовай адміністрацыі.

Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы павіншаваў вернікаў з юбілеем аднаўлення Віцебскай дыяцэзіі, падарыў кветкі дзецям.

Любоў Сіманава

Пераклад на родную мову рэдакцыі сайта.

Фота: http://hram-anastasii.by/

Паводле: http://www.garadvest.by

Последние новости