haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

22.01.2020 19:48

601 просмотр

0 комментариев

Цуд у Гарадку перад Вадохрышчам: прагрэйдзіравалі вуліцу Чкалава і іншыя вуліцы ў прыватным сектары

Не прайшло і трох дзён пасля з’яўлення нашага матэрыяла «Дарогі каля вуліцы Чкалава...» вечарам 16 студзеня, як камунальнікі пусцілі грэйдэр для пазбаўлення вуліц ад ям. Гэтую працу зрабілі перад Вадохрышчам, які адзначаюць праваслаўныя 19 студзеня.

У чацвер 16 студзеня ў нашым матэрыяле :" Дарогі каля вуліцы Чкалава, як і яна, знаходзяцца ў занядбаным стане. Калі іх заасфальтуюць?" прыводзіліся фотаздымкі з вуліцы Чкалава і прылеглых да яе вуліц: Бумагіна, Малашава, Меліяратыўная. Фота, як кажуць не для слабанярвовых:

Мы ведаем, што мясцовае кіраўніцтва свой працоўны дзень пачынае з прагляду нашага сайту і найперш мясцовых матэрыялаў. А так,як ў мікрараёне вуліцы Чкалава з іх ніхто не жыве, то мусіць такі стан вуліц быў для іх дзіўны сваім занядбаным становішчам.

І хутка знайшлася салярка для грэйдэра і праца для кіроўца. Найперш была прагрэдзіравана вуліца Чкалава, бо з яе дарогі вядуць на суседнія вуліцы. І прагрэйдзіравалі яе даволі якасна.

А вось на вуліцах Бумагіна, Малышава і Меліяратыўнай асаблівага грэдзіравання ў аўторак ужо не было заўважна пасля чарговага выпадання ападкаў. Ды і жахары з гэтых вуліц кажуць, што пры грэйдзіраванні вуліцы Чкалава, напрыклад на вуліцу Малашава заданне не выдаецца. Відавочна, што адным грэйдзіраваннем стан вуліц Малышава і Меліяратыўнай не палепшыш і пры спрыяльным надвор’і тут варта рабіць гравійную падсыпку.

Варта адзначыць, што да свята Вадохрышча прагрэйдзіравалі і іншыя вуліцы Гарадка: Зарэчанскую, Стараполацкую, Завадскую і г.д.. Па нашай інфармацыі у панядзелак грэйдэр працаваў і ў мікрарайне вуліцы Валіева за Гарадоцкім каледжам. Але ці былі прагрэйдзіраваны усе хаця б ыасноўныя вуліцы Гарадка сказаць не можам.

Але будзем і далей распавядаць пра стан нашых дарог у прыватным сектары Гарадка. Таксама можам дапамагчы неабыякавым грамадзянам пісьменна адстойваць сваё права на нармальны стан дарогі. Нашы каардынаты ёсць у сацыяльных сетках і рэдакцыі: +375213950852.

Леанід Гаравы

Последние новости